Меркаванні1616

Доктар патлумачыў падтрымку Пуціна гібрыстафіліяй

Вайна агаліла пытанне, чаму вялікая колькасць людзей станоўча адгукаецца пра Пуціна, хоць, здаецца, што ўсе гэтыя людзі супраць усяго дрэннага за ўсё добрае. Доктар Андрэй Белавешкін прапанаваў сваё тлумачэнне гэтаму.

Паводле яго, справа ў гібрыстафіліі.

Гібрыстафілія — гэта ў вузкім сэнсе эратычная цяга да людзей, якія здзяйсняюць злачынствы, а ў шырокім сэнсе — цяга да партнёраў або людзей, якія актыўна праяўляюць рысы асобы цёмнай трыяды-тэтрады (псіха, сацыяпатыя, нарцысізм, макіявелізм, садызм), тлумачыць доктар.

Жанчыны, якія актыўна заступаюцца за гвалтаўнікоў, што іх збіваюць; мігранты, якія падтрымліваюць Трампа, што абражае іх; абывацелі, якія падтрымліваюць правадыроў, якія іх абкрадаюць, абражаюць і забіваюць; карыстальнікі сацсетак, што лайкаюць нарцыса, які зневажае іх — усюды мы бачым ірацыянальныя паводзіны, прыводзіць прыклады Белавешкін.

Пры гэтым цікава, што нават усведамленне гэтага не мяняе паводзіны, падкрэслівае доктар.

Паводле даследаванняў, жанчыны, якія адчуваюць цягу да злачынцаў, усведамлялі ненармальнасць і небяспеку гэтага, але сіла цягі ад гэтага не зніжалася. Пры гэтым чым больш крывавыя былі злачынствы, тым мацнейшая цяга: серыйныя забойцы або тэрарысты збіраюць сотні прыхільніц і тысячы лістоў з прызнаннямі ў каханні, піша Белавешкін.

Як паўстала гэта зʼява? З пункту гледжання эвалюцыйнай псіхалогіі, архаічныя пласты нашай псіхікі блытаюць антысацыяльныя паводзіны, прыматавасць з сацыяльным статусам, лічыць доктар.

Калісьці ў іерархічных зграях прыматаў правадыр трымаўся на пакараннях і прыніжэннях астатніх членаў зграі і гэтым падтрымліваў свой аўтарытэт. Але часы прайшлі, і ўласна Homo sapiens развіліся ў эгалітарных плямёнах.

«Так, школьніц могуць прыцягваць «дрэнныя хлопчыкі», але большасць дзяўчатак перарастаюць гэта, а «дрэнныя хлопчыкі» трапляюць на зону або паміраюць ад цырозу печані.

Тым не менш, пры высокім узроўні стрэсу, няўпэўненасці, нявызначанасці, адчуванні пагрозы псіхіка рэгрэсуе да архаічных пераваг. Часта цяга да злачынцаў становіцца вынікам гвалту або жорсткага абыходжання ў дзяцінстве, адзіноты і нізкай самаацэнкі.

Інфантыльнаму або запалоханаму выбаршчыку пачынаюць падабацца «дрэнныя хлопчыкі», якія парушаюць правілы, падтрымліваюць дэструктыўныя і зласлівыя імпульсы, напрыклад, крыўляюцца, здзекуюцца са слабых», — піша Белавешкін.

Паводле даследаванняў, носьбіты цёмнай трыяды могуць здавацца «сапраўднымі мужыкамі», «годнымі лідарамі», у параўнанні з якімі іншыя палітыкі — гэта проста «мямлі» і «батаны», тлумачыць ён.

Трапіўшы ва ўладу, носьбіты цёмнай трыяды пачынаюць паводзіць сябе як наркаманы — ім хочацца больш.

Беспакаранасць распальвае злачынцаў і падштурхоўвае іх да больш цяжкіх злачынстваў. Любыя дэмакратычныя абмежаванні выклікаюць у іх лютасць, прагу неабмежаванай у часе і ў магчымасцях улады, магчымасць беспакарана забіваць, гвалтаваць і рабаваць.

Усё гэта вабіць гібрыстафілаў, мяркуе доктар.

Менавіта таму яны распальваюцца пры наяўнасці носьбітаў такой абсалютнай улады. Таемна жадаючы яе, яны гатовыя выслужвацца перад «моцнымі гэтага свету», як, напрыклад Трамп і Маск перад Пуціным — таму, што шчыра захапляюцца ўзроўнем яго ўлады.

Белавешкін прапануе лайфхак: «Падтрымліваеш Пуціна? Ты ці злачынец, ці хочаш ім стаць».

Што ж з гэтым зрабіць?

Зразумець, што агрэсіўнасць і хамства — гэта не праява лідарства і ўпэўненасці, а архаічныя пласты псіхікі, калі ў прыматах правадыр — гэта той, хто забівае супернікаў і пастаянна праяўляе агрэсію ў адносінах да астатніх асобін статка.

Паважаць чалавечыя якасці: сумленнасць, ветлівасць, прынцыповасць, прытрымліванне ідэалаў. Для прыматывага розуму «правілы» або ветлівыя паводзіны — гэта слабасць.

Шанаваць інстытуты. Усе сапраўдныя чалавечыя інстытуты — гэта ўтаймаванне і выхаванне, плён розуму, плён дамоўленасцяў, узаемапавагі, веры ў чалавечы патэнцыял. Як і ўсё добрае, гэта доўга і цяжка ствараецца і лёгка руйнуецца, піша Белавешкін.

Каментары16

  • Чаркашкварка
    04.10.2023
    Шызiя. Мазаiчная. Гэта заразнае. Таму што шызiкi самi, як i яны, хворыя...
  • Žvir
    04.10.2023
    Heta  nie toje. Tut viadziecca pra inšaje, pra inšuju zjavu. Heta nia moža tyčycca socyjuma, alie tolki asobnych pryvatnych vypadkaū. 
    Socyjum sam pa sabie nivieliuje takija rečy, praz najaūnasc zdarovaj alternatyvy, jakaja pieravažaje. 
    U vypadku Rasieji i Bielarusi, nahoda -  hliabaļnaja doūhaterminovaja dezaryjentacyja hramadztva i hvalt, u jakasci alternatyvy. Tolki i ūsiaho. 
    Pry hetym Bielaruskaje hramadztva zboļšaha zachavala rozum, u Bielarusi dezaryjentacyja nie haloūny čyņnik, haloūny čynnik -  hvalt, bo zanadta vidavočnaja nieracyjanaļnasc, i prazmiernaja tupizna haloūnaha "žraca", nie padmanula pryrodnuju zaščytu zdarovaj psychiki baļšyni hramadztva, i dezaryjentacyja nie prakacila. 
    U hetym adyhrala svaju niemaluju roliu i blizkasc Bielarusi da narmaļnych susiedziaū, što davala bielarusam mahčymasc naviedvacca da ich i, u svaju čarhu, silkavala i ūmacoūvala zdarovy sens kankretnym prykladam racyjanalnaj alternatyvy, jakuju ūnutry krainy sustrec bylo ciažka...
  • Акарына
    04.10.2023
    >Трамп і Маск перад Пуціным — таму, што шчыра захапляюцца ўзроўнем яго ўлады

    Гэта яны, доктар, вам асабіста сказалі? А зараз яны з вамі ў адным пакоі?

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?38

Робаты-забойцы — патэнцыял новых украінскіх дронаў уражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →