Працягваецца паступовая эвакуацыя бежанцаў на тэрыторыю Егіпта, у Эль-Арыш.
Больш за 1 мільён чалавек у сектары Газа былі вымушаныя пакінуць свае дамы пасля пачатку вайны з Ізраілем, паведамляе ўпраўленне ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў, як піша Newsru.co.il. Насельніцтва сектара Газа складала 2,3 мільёна чалавек.
Агенцтва ААН па аказанні дапамогі палеcцінскім уцекачам (UNRWA) паведамляе, што ў іх прытулкі ў Газе на тэрыторыях школ прыбыло больш за 352 тысячы жыхароў сектара (першапачаткова памяшканні былі разлічаныя на прыём да 150 тысяч чалавек). Яшчэ 55 тысяч уцекачоў атрымалі прыстанак у 51 прытулку іншых арганізацый.
Працягваецца паступовая эвакуацыя бежанцаў на тэрыторыю Егіпта, у Эль-Арыш. Але гэты працэс ідзе павольна. Улады Егіпта вельмі незадаволеныя тым, што жыхароў Газы эвакуююць на тэрыторыю іх краіны.
Каментары