У войску Ізраіля патлумачылі сэксізмам правал у адбіцці атакі ХАМАС: назіранні за Палесцінай у Ізраілі вядуць жанчыны
Паведамленні жанчын-вайскоўцаў аб магчымым нападзе ХАМАС у ЦАХАЛ былі праігнараваныя. Назіраннем за палесцінскімі тэрыторыямі ў войску Ізраілю займаюцца жаночыя атрады. Яны заўважылі падазроную актыўнасць баевікоў напярэдадні атакі, але камандзіры не надалі гэтаму значэння — з-за перадузятасці, піша Haaretz. Гэты артыкул пераказаў РБК.
Падраздзяленне ізраільскага войска, якое займалася назіраннем за мяжой з сектарам Газа, папярэджвала камандаванне аб падазронай актыўнасці баевікоў, але гэтыя паведамленні ігнараваліся.
Па словах вайскоўцаў, камандаванне не надавала ўвагі гэтым паведамленнямі з-за сексізму і эйджызму.
«Гэта атрад, які складаецца выключна з маладых дзяўчат і маладых жанчын-камандзіраў. Няма сумневаў, што калі б ля гэтых экранаў сядзелі мужчыны, усё было б па-іншаму», — распавёў адзін з салдат.
У справаздачах змяшчалася інфармацыя аб падрыхтоўцы байцоў групоўкі ХАМАС па пераадоленні загарод, актыўным выкарыстанні транспартных сродкаў, абсталяванні для адключэння камер, якое раптам з'явілася.
Групы жанчын-назіральніц уваходзяць у Корпус памежнай абароны і дзейнічаюць уздоўж межаў краіны. Іх называюць «вачамі арміі» за прадастаўленне ЦАХАЛ разведданых у рэжыме 24/7. Служачыя збіраюць інфармацыю з дапамогай камер і датчыкаў, пасля чаго перадаюць паведамленні службе разведкі. Назіраннем займаюцца толькі жанчыны, адзначала Haaretz у 2022-м. У тым годзе некалькі вайскоўцаў жаночага полу паскардзіліся газеце на грэбаванне з боку камандавання і невыносныя ўмовы службы.
Вайсковая па імені Ілана распавяла выданню, што баевікі за два месяцы перад атакай пачалі запускаць беспілотнікі штодня, апараты блізка падляталі да агароджы. За паўтара месяца да атакі вайскоўцы заўважылі, як на адным з трэніровачных лагераў ХАМАС пабудавалі дакладную копію наглядальнага пункта ЦАХАЛ, баевікі пачалі адпрацоўваць напад на гэты абʼект.
Паводле яе слоў, папярэджанне аб гэтым было праігнаравана. Іншы неназваны салдат распавёў, што бачыў, як у Газе пабудавалі дакладную копію танка «Меркава Марк 4» і адпрацоўвалі яго знішчэнне.
Акрамя таго, позняй ноччу 7 кастрычніка, у дзень нападу, камандаванне войска ўсё ж падняло трывогу пасля нападаў на населеныя пункты, аднак падраздзяленні назіральнікаў аб гэтым не папярэдзілі.
«ЦАХАЛ пакінула нас лёгкай здабычай. Байцы прынамсі мелі зброю і былі забітыя як героі. Жанчыны-разведчыкі былі кінутыя войскам і проста забітыя, не маючы магчымасці абараніцца», — сказала служачая па імені Яра.
Крыніцы Reuters у ізраільскіх спецслужбах прызнавалі, што падрыхтоўкі ХАМАС былі заўважаныя, аднак баевікам удалося пераканаць Тэль-Авіў у нежаданні вайны і засяроджванні на эканамічных пытаннях. Групоўка нараўне з каналамі сувязі, што праслухоўваліся Ізраілем, выкарыстоўвала тыя, пра якія ў ЦАХАЛ не ведалі. «Яны стваралі альтэрнатыўную рэальнасць», — сказаў былы намеснік кіраўніка ізраільскай Рады нацыянальнай бяспекі Эран Эцыён.
Каментары
За 6 недель конфликта убито уже 59 журналистов - почти 1,5 в сутки. ЕвроМед утверждает, что это самый высокий показатель в современных конфликтах и считает, что Израиль совершает убийства целенаправленно - чтобы изолировать Палестину в информационном плане.
No safe haven for media proffesionals: Israel’s genocide of Gazans results in highest rate of journalist deaths in modern history: https://euromedmonitor.org/en/article/5963/No-safe-haven-for-media-proffesionals:-Israel’s-genocide-of-Gazans-results-in-highest-rate-of-journalist-deaths-in-modern-history