Павесьце выкарыстаны пакецік гарбаты на батарэю. Эфект парадуе
Пакецік гарбаты звычайна пасля выкарыстання выкідваецца. Аднак ёсць некалькі спосабаў яго выкарыстання. Адзін з іх — павесіць на батарэю ці на ручку дзвярэй. Расказваем, у чым тут карысць.
Гарбата, як і кава, з'яўляецца адным з самых папулярных напояў. Як сцвярджаюць дактары, абодва напоі станоўча ўплываюць на здароўе чалавека. Калі на кававай гушчы пасля можна паваражыць, то якая карысць ад скарыстанага пакеціка гарбаты?
Аказваецца, ёсць дастаткова дзіўных спосабаў яго ўжывання. Самы хіба што вядомы — выкарыстанне ў якасці кампрэсу для стомленых, раздражнёных ці апухлых вачэй. Эфект палёгкі і вяртання свежасці можна павялічыць, калі пакласці пакецік на некаторы час у халадзільнік. Такі халодны кампрэс часам можа стаць сапраўднай знаходкай.
Выкарыстаны пакецік з гарбатай таксама прыдасца для чысткі розных паверхняў. Дзякуючы сваёй шурпатай паверхні вільготны і цёплы пакецік ідэальна падыдзе для выдалення бруду з ракавіны ці шафаў. Непасрэдна гарбата валодае ачышчальнымі і абястлушчвальнымі ўласцівасцямі. Але не рызыкуйце са светлымі стальніцамі.
Яшчэ адна арыгінальная ідэя выкарыстання пакеціка — павесіць яго на ручку дзвярэй ці радыятар ацяплення. Толькі папярэдне накапайце на яго эфірнага масла. У такой якасці пакецік заменіць асвяжальнік паветра. Арамат будзе распаўсюджвацца кожны раз, як дзверы будуць адчыняцца ці зачыняцца. Калі ж такі пакецік павесіць на батарэю, то эфект будзе яшчэ лепшы, бо цяпло ўзмацніць прыемны водар.
Пакецік на ручцы дзвярэй ці батарэі, магчыма, выглядае неэстэтычна, аднак гэта кампенсуецца прыемным пахам.
Чытайце яшчэ:
Ці карысныя для сэрца моцная кава і гарбата
Японскі чай матча (маця): чым ён карысны і як гатаваць
Тое, як мы трымаем кубак, раскрывае асаблівасці нашага характару
Каментары