Бацьку прэс-сакратара РПЦ забіў рэцыдывіст, які з калоніі завербаваўся на вайну ва Украіне. З фронту ён збег
Мужчына, які прызнаўся ў забойстве 90-гадовага бацькі прэс-сакратара РПЦ Уладзіміра Лягойды, быў судзімы некалькі разоў і вызваліўся з калоніі пасля вярбоўкі ў «Шторм Z». Ён быў у вышуку, бо дэзертаваў.
Уначы па падазрэнні ў забойстве затрымалі 25-гадовага Адама Шчарбакова з Бранска. Паводле даных «Базы», у 2015 годзе ён быў судзімы па артыкулах «Замах на забойства» і «Крадзеж». У 2018 годзе ён напаў на непаўналетнюю, збіў яе арматурай і адабраў сумку — за гэта яму далі 9 гадоў і 6 месяцаў калоніі строгага рэжыму.
Шчарбакоў вызваліўся раней за тэрмін, бо падпісаў кантракт з Мінабароны. Некалькі месяцаў ён быў штурмавіком, а пасля збег у Падмаскоўе. Паводле яго слоў, ён сустрэў Рамана Лягойду, калі шукаў грошы і ежу.
На допыце Адам расказаў, што хацеў адабраць у Рамана 100 тысяч. Проста так Лягойда не аддаваў грошы, тады мужчына вырашыў адабраць сілай, пачалася бойка. Нападнік зарэзаў пажылога мужчыну і скінуў яго цела ў яр.
Каментары