Свет

У Мінабароны Літвы пракаментавалі інфармацыю Bild аб будучай вайне Расіі і НАТА

Паводле звестак ваеннага ведамства Літвы, пакуль ва Украіне працягваюцца інтэнсіўныя баі, у Расіі няма рэсурсаў на адкрыццё другога фронту.

Ілюстрацыйнае фота AP Photo / Libkos

Нямецкае выданне Bild у канцы снежня 2023 года спрагназавала, што ўзброеныя сілы Нямеччыны рыхтуюцца да расійскіх правакацый на ўсходнім флангу НАТА, на гэта адрэагавала Мінабароны Літвы, піша Delfi.lt.

Паводле звестак міністэрства, пакуль ва Украіне працягваюцца інтэнсіўныя баі, у Расіі няма рэсурсаў на адкрыццё другога фронту.

«Пакуль не завяршыліся баі ва Украіне, цяжка меркаваць, што Расія пераразмеркуе прыярытэты і пачне гуртаваць сілы ў іншых кірунках», — сказана ў каментары Мінабароны. Аднак, са слоў міністэрства, Расія плануе доўгатэрміновае павелічэнне сіл у заходнім кірунку.

«Для гэтага распрацаваныя планы пашырэння інфраструктуры і вайсковых частак, праводзяць інфраструктурныя змены, дзеляць сферы камандавання», — адзначае Мінабароны.

Паводле звестак Міністэрства, прадстаўленая ведамствам ацэнка пагроз нейкіх істотных змен не зведала.

«Расія захоўвае значныя магутнасці і пастаянна іх папаўняе на лініі фронту ва Украіне. Прыярытэт Расіі на гэты момант — не прайграць у вайне з Украінай, яна накіроўвае на гэта пэўныя рэсурсы», — заявілі ў Міністэрстве.

Нагадаем, што Bild паведаміў, быццам Міністэрства абароны Нямеччыны разглядае магчымы сцэнар, пры якім Расія атакуе ўсходні фланг НАТА ў 2025 годзе. Падзеі, апісаныя ў сцэнары, пачынаюцца ў лютым 2024 года.

Каментары

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →