Новы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прыбыў з візітам у Кіеў. Візіт не анансаваўся.
Як паведамляе канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы, ён сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалём.
У рамках візіту плануецца абмеркаваць праблему эмбарга Польшчы на імпарт украінскай сельгаспрадукцыі і блакаванне мяжы польскімі перавозчыкамі, дадае «УНІАН».
Каментары