Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька знаходзяцца ў Кіеве з двухдзённым працоўным візітам.
Мэтай візіту аб'яўлены ўдзел у мерапрыемствах з нагоды другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, а таксама правядзенне сустрэчаў з шэрагам украінскіх палітыкаў.
«Прыехалі па запрашэнні Вярхоўнай Рады. Будзем сустракацца з прадстаўнікамі Офіса прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, дэпутатамі Рады, а таксама з дэпутатамі еўрапейскіх парламентаў, якія прыбылі ў Кіеў з нагоды другой гадавіны пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны», — паведаміў пра мэты візіту Вячорка.
Адной з першых адбылася сустрэча з дарадцам прэзідэнта Зяленскага Міхаілам Падаляком. Паведамляецца, што бакі абмеркавалі беларуска-ўкраінскія адносіны і планы на бліжэйшы час. Дарадцы Ціханоўскай падзякавалі за прызначэнне Ігара Кізіма, амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі, за супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы, а таксама за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку Палка Каліноўскага.
У планах палітыкаў таксама сустрэчы с байцамі Палка Каліноўскага, «якія змагаюцца за Украіну, а значыць, і за Беларусь».
Каментары
Яны здаўна знаёмыя.