Здарэнне адбылося ў суботу каля 12:30 на 191-м кіламетры аўтадарогі М-3 «Мінск — Віцебск».
42-гадовая кіроўца Peugeot, выязджаючы з в. Бачэйкава ў напрамку Чашнікаў, не саступіла грузавіку Volvo, які рухаўся па галоўнай дарозе з паўпрычэпам.
У выніку сутыкнення кіроўца легкавога аўтамабіля і яе пасажыры (2 і 10 гадоў) з рознымі траўмамі шпіталізаваны, паведамляе прэс-служба МУС.
Каментары