У Калодзішчах адбылося загаранне ў паліклініцы. Пацярпелі два чалавекі
А 10-й раніцы сёння адбылося кароткае замыканне свяцільніка ў цокальным паверсе будынка. Гэта прывяло да загарання паперы на стале.
Агонь патушылі медработнікі пры дапамозе вогнетушыцеля. Да прыезду ратавальнікаў будынак самастойна пакінулі каля 100 чалавек.
Два чалавекі пацярпелі. Яны дастаўленыя ў лякарню, паведамляе МНС.
Каментары