Грамадства99

З Палка Каліноўскага выключылі Міколу Дземідзенку, аднаго з яго заснавальнікаў? Расказваем усё, што вядома

Гаворка пра колішняга намесніка старшыні «Маладога фронту».

Мікола Дземідзенка. Скрыншот са стрыма ПКК

У тэлеграм-канале Палка Каліноўскага з'явілася паведамленне пра тое, што баец з пазыўным «Мікола» быў выключаны са складу Палка рашэннем агульнага сходу:

«У галасаванні ўдзельнічала большая частка ваяроў Палка, колькасць галасоў за выключэнне склала 84% ад тых, хто прысутнічаў пры галасаванні». (Гэтаму пярэчыць ПКК, па іх словах, яны не могуць пацвердзіць гэтую інфармацыю — «НН»)

Але праз пару хвілінаў допіс быў выдалены. Ніякіх іншых падрабязнасцяў на рэсурсах Палка не з'явілася.

Наступным, хто выказаўся з гэтай нагоды, стаў блогер Максім Шабуцкі. У сваім відэа ён расказаў, што Мікола быў выключаны «радай Палка» за тое, што большасці асабістага складу была незразумелая ягоная пазіцыя ў Палку, а таксама за «паказную фанабэрыстасць». Маўляў, Дземідзенка паводзіў сябе як «важная шышка».

Таксама блогер заявіў, што «для Міколы прыгоды не скончыліся і яго чакае фінансава-карупцыйны працяг, але ў крымінальна-прававым аспекце».

Шабуцкі называе гэта «ўзорам дэмакратыі» і «перамогай».

Неўзабаве на былым сайце ПКК, які забраў сабе адзін з адміністратараў, з'явілася інфармацыя пра тое, што адбыўся «агульны сход ПКК». Згодна з інфармацыяй на сайце, на ім, акрамя выключэння «Міколы», быццам дазволілі байцам удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду і сфарміравалі «працоўную групу» з розных падраздзяленняў ПКК.

У Палку імя Кастуся Каліноўскага «Нашай Ніве» сказалі, што агучаць сваю афіцыйную пазіцыю 24 красавіка да 16:00 па кіеўскім часе. Мы будзем сачыць за актуальнай інфармацыяй непасрэдна ад кіраўніцтва ПКК і апублікуем яе адразу пасля публікацыі.

Мікола Дземідзенка пасля вызвалення з арышту ў 2012-м. Фота «Нашай Нівы»

Мікола Дземідзенка — 35-гадовы ўраджэнец Рэчыцы, які ў дзяцінстве пераехаў у Віцебскую вобласць. У нулявыя стаў актывістам «Маладога фронту», у якім прабыў каля дзесяці гадоў. Правёў больш за 150 сутак за кратамі па адміністрацыйных справах.

Падтрымаў Рэвалюцыю годнасці ва Украіне. У 2016-м з'ехаў жыць у Кіеў разам з жонкай і двума дзецьмі, дзе адкрыў сваю юрыдычную фірму. На самым пачатку расійскага ўварвання ўвайшоў у Полк Каліноўскага.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • М
    24.04.2024
    Карацей, развалілі Байпол, да гэтага БНФ, да гэтага БНР, да гэтага ВКЛ і Полацкае княства, і такая ж небясьпека над ПКК навісла
  • ололо
    24.04.2024
    Та няўжо! Прыкра, што на гэта спатрэбіліся ГОДЫ
  • Нейкае абы што
    24.04.2024
    на былым сайце ПКК, які забраў сабе адзін з адміністратараў - як так можна рабіць? Калі гэта твой прыватны сайт, то так і пішы. І не выступай ад імя арганізацыі.
    Можа ён яшчэ і танк з сабой прыхапіў?

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?38

Робаты-забойцы — патэнцыял новых украінскіх дронаў уражвае8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →