Збанкрутавала кампанія Юрыя Чыжа, што кіравала сеткай заправак «Трайпл». Яна вінная крэдыторам $4,5 млн
Эканамічны суд Мінска пачаў працэдуру банкруцтва кампаніі «Нафтахімтрэйдынг», якой належала сетка АЗС «Трайпл». Як вынікае з матэрыялаў справы, яна павінна крэдыторам больш за $4,5 млн.
Заяву на банкруцтва «Нафтахімтрэйдынгу» падаў яго асноўны крэдытор — Банк ВТБ (Беларусь), якому кампанія вінная 11,5 млн рублёў. Пры гэтым у закладзе ў банка знаходзіцца два аб'екты нерухомасці, якія належаць даўжніку (верагодна, гаворка ідзе пра непрададзеных АЗС).
Сам «Нафтахімтрэйдынг» дагэтуль лічыцца дзейнай арганізацыяй. У яго штаце нават засталося 5 супрацоўнікаў (трое з іх знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку). Пры гэтым фактычна кампанія не працуе, бо ў 2021-м яна была пазбаўленая ліцэнзіі. Нягледзячы на пярэчанні прадстаўнікоў даўжніка, суд адкрыў справу аб банкруцтве і прызначыў чарговае пасяджэнне на 27 чэрвеня.
Летась на аўкцыёны некалькі разоў выстаўляліся запраўкі «Трайпл», якія належаць «Нафтахімтрэйдынгу».
Каментары