Cупрацоўнікі ФСБ падчас праверкі найбуйнейшай у Расіі Калужскай тытунёвай фабрыкі (КТФ) выявілі на складах прадпрыемства мільёны пачкаў кантрафактных цыгарэт, распавялі РБК крыніцы.
Сярод іх былі заходнія брэнды Marlboro, Kent і Rothmans, а таксама беларуская марка Карона Kalipso. Усяго было канфіскавана 6,2 млн пачкаў цыгарэт, каля 300 тысяч падробленых акцызных марак Беларусі і 500 тысяч падробленых марак «Дзяржзнака».
«Кошт кантрафактных немаркіраваных цыгарэт, у тым ліку з нанесенымі падробленымі маркамі акцызнага збору, складае каля 800 млн расійскіх рублёз (каля 9 млн даляраў)», — адзначыў адзін з суразмоўцаў РБК.
Уся гэтая прадукцыя выраблялася пад выглядам сапраўдных цыгарэт на вытворчых лініях фабрыкі, дадала іншая крыніца РБК.
Каментары
А гэтыя калгаснагляды наадварот ў разе тытунёвых вырабаў зьмяншаюць прапанову чым змушаюць спажыўца несьці дадатковыя празьмерныя выдаткі.
Фактычна купляць падробленыя цыгарэты.
На шаманства вакол акцызаў (пазнакк, што прымусовы арбітар напіўся першы дасхочу са збанка з малаком спажыўца, добра, як не нарлюў туды) ня трэба весьціся