Аўто

Дырэктар завода «БелДжы» расказаў, колькі аўто яны прадаюць у Расію

Летась завод прадаў у паўтара раза болей машын, чым у папярэднім годзе.

Фота: av.by

У 2024 годзе завод «БелДжы» выпусціў 91 500 машын. З іх 25 тысяч прадалі ў Беларусі, астатнія з'ехалі ў Расію, расказаў дырэктар завода Генадзь Свідзерскі ў інтэрв'ю av.by.

Ён лічыць мінулы год паспяховым.

«Мы нарасцілі аб'ёмы продажаў амаль у паўтара раза, у салонах прадстаўлены практычна ўсе даступныя камплектацыі нашых мадэляў, у той час як у 2023-м, прызнаюся, пакупнікам даводзілася месяцамі чакаць замоўленых машын.

І тут ёсць цікавы момант: мы значна нарасцілі продажы, але ў 2024-м доля продажаў «БелДжы» займае крыху больш за 50% на ўнутраным рынку, а летась яна складала 70%».

Вялікая доля машын з канвеера «БелДжы» і раней ішла ў Расію (у 2023-м прадпрыемства вырабіла 68 тысяч аўто, 52 тысячы з іх адпраўленыя ў Расію). Але Свідзерскі адзначае, што ў лістападзе і снежні яны назіраюць зніжэнне аб'ёмаў продажаў у Расіі.

«У працэнтных выражэнні гэта прыкладна мінус 20-30%. Адзначу, што падзенне фіксуецца практычна па ўсіх брэндах. У гэтага працэсу ёсць фундаментальныя прычыны. Адна з іх — павелічэнне утыльзбору ў РФ. Яно стымулявала дадатковы ўвоз замежных аўтамабіляў. Наколькі мне вядома, там назапасіліся сотні тысяч нерэалізаваных аўто, якія імпартаваліся ў тэрміновым парадку да павышэння ставак.

Рэзкае павелічэнне ключавой стаўкі Цэнтрабанка выклікала дысбаланс: машын завезлі шмат, а прыбытковасць тых, хто разлічваў закрыць гэтыя камерцыйныя ўгоды, упала. Да гэтага дадалася яшчэ і няўпэўненасць канчатковых пакупнікоў: можа, лепш грошы пакласці на дэпазіт, таму што потым аўтадылеры ўсё роўна будуць спрабаваць збыць прадукцыю і знізяць цэны?

Зараз мы пастаўляем на расійскі рынак толькі айчынную марку BG (нашы машыны рэалізуюць больш за 140 дылераў), уваходзім там у шасцёрку лідараў па продажах». 

У 2025-м завод спадзяецца прадаюць у Беларусі 30 тысяч аўто.

Каментары

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі23

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Не кантачце з экстрэмістамі». Як людзі праходзяць праз перадвыбарчыя праверкі сілавікоў2

Страціў палову твару, але вярнуўся да звычайнага жыцця. Гісторыя беларуса з татуіроўкай на месцы вока2

Падаткавікі масава правяраюць расійскія кампаніі ў Беларусі3

Самы скандальны токен 2024 года перажыў яго ненадоўга. Hamster Kombat закрываюць3

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Найлепшыя твіты тыдня3

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі23

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →