Меркаванні1414

Раман Бяссмертны лічыць, што паводзіў сябе на пасадзе пасла ў Беларусі «занадта далікатна»

«Калі хто думае, што я, пакінуўшы пасаду пасла, развітаўся з Рэспублікай Беларусь, ён глыбока памыляецца».

Звольнены з пасады пасла Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны лічыць, што казаў пра сітуацыю ў краіне яшчэ «занадта далікатна». Ён пацвердзіў са спасылкай на свае крыніцы, што асноўны кандыдат на месца пасла ў Мінску — звольнены нядаўна віцэ-прэм’ер Віктар Ціханаў.

«Шчыра кажучы, я адчуваю толькі, што занадта далікатна казаў пра тое, што адбываецца ў Рэспубліцы Беларусь… Думаю, у Кіеве усе ад пачатку разумелі, што Бяссмертны не прыйдзе на інаўгурацыю дыктатара, вось я і не прыйшоў», — заявіў ён у інтэрв’ю газеце «Коммерсант-Україна».

Прычыны сваёй адстаўкі Бяссмертны не каментуе, заявіўшы, што «гэта права прэзідэнта — прызначаць пасла і званяць яго». Былы пасол толькі заявіў, што «быў чужым у камандзе новай улады».

«Яны ніколі не даруюць мне таго, што адбывалася ў 2004 годзе»,
 — сказаў актыўны ўдзельнік Аранжавай рэвалюцыі Бяссмертны.

«Шчыра кажучы, я рыхтаваўся да звальнення з першага дня прыезду ў Мінск… Я разумеў, што рана ці позна гэта адбудзецца, але хачу дадаць:

калі хто думае, што я, пакінуўшы пасаду пасла, развітаўся з Рэспублікай Беларусь, ён глыбока памыляецца»,
 — заявіў Бяссмертны.

Бяссмертны сумняецца, што далей будзе працаваць на дыпслужбы, і заявіў, што не будзе балатавацца ў парламент, хоць застанецца сябрам партыі «Наша Украіна». «Я застаюся сябрам партыі «Наша Украіна». Адзінае, чаго я сёння не хачу, — гэта балатавацца ў Раду», — падкрэсліў ён.

Палітык лічыць,

што Украіне «не варта паводзіць сябе як страўс у пытанні захавання правоў чалавека».
«Для сусветнай грамадскасці відавочна: калі вы не хочаце адстойваць еўрапейскія каштоўнасці ў Беларусі, гэта азначае, што вы самі гатовыя іх парушаць, і ніякія эканамічныя выгады недапушчальна абменьваць на гэтыя каштоўнасці», — заявіў Бяссмертны.

***

Віктар Януковіч звольніў Рамана Бяссмертнага з пасады пасла Украіны ў Беларусі 3 чэрвеня. Бяссмертнага прызначылі паслом 24 лютага 2010 года.

Як вядома, Бяссмертны салідарызаваўся з еўрапейскім дыпламатычным корпусам адносна падзей, якія адбыліся ў Мінску ў час і пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Каментары14

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну45

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Бамжоў, дармаедаў у краіне не будзе35

У 44 гады памёр начальнік міліцыі Слаўгарада. У 2020-м ён скардзіўся на надпіс «3%»29

Апазіцыя ў Абхазіі заклікала грамадзян сабрацца днём ля парламента, каб зноў запатрабаваць адстаўкі прэзідэнта2

ДТЗ пад Івацэвічамі: адзін чалавек загінуў і чатыры, у тым ліку трое дзяцей, пацярпелі

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну45

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →