З Масквы. Блог Алеся Чайчыца22

Беларускамоўная імпрэза пад чырвона-зялёным сцягам

У Маскве прайшло выдатнае мерапрыемства на Дзень беларускага пісьменства

Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» ў чацвер правяла вечарыну з нагоды Дня беларускага пісьменства.

Некаторым удзельнікам вечарыны было дадаткова прыемна, што мерапрыемства выпала на Дзень беларускай вайсковай славы, з якім яны адно аднаго павіншавалі;)

Было вельмі прыемна і нязвыкла бачыць цалкам і стоадсоткава беларускамоўнае мерапрыемства пад чырвона-зялёным сцягам.
Звычайна на падобных вечарынах, калі нехта прамаўляе па-беларуску, ты сядзіш і баішся, што ў нейкі момант чалавеку не хопіць беларускай лексікі, і ён папросіць прабачэння. Карэта ператварыцца ў гарбуза, а чалавек працягне прамову па-расійску.

Тут такога не было.

Выступілі дамы з беларускіх дзяржаўных установаў, распавялі, што прыкладна 20% найменняў кніг у Беларусі выходзяць на беларускай мове і што беларуская дзяржава падтрымлівае перадусім як раз беларускамоўныя выданні. Запрасілі наведаць беларускі стэнд на нейкім кніжным кірмашы ў Маскве.

Выступіў пісьменнік Іван Карэнда, з цікавай міні-лекцыяй пра гісторыю беларускага кнігадрукавання, а потым прачытаў некалькі сваіх вершаў — сапраўды вельмі добрых. Потым быў невялікі фільм з цытатай Багушэвіча пра беларускую мову — а відэашэраг тым часам пад «Старога Ольсу» дэманстраваў беларускія краявіды, гарады, Вільню, рэканструктараў ў латах з ягелонскім крыжом — а ў найбольш драматычны момант на экране з’явіліся нават Курапаты. Потым і намеснік старшыні Аўтаноміі Раман Чырвонцаў зачытаў выдатныя вершы розных аўтараў, у тым ліку Віктара Шніпа, Анатоля Сыса.

Вось многія жывуць і не задумваюцца, што ёсць і на тым баку людзі, якія вельмі шчыра перажываюць за стан беларускай мовы,
але хіба ў чыё жыццёвае крэда не ўваходзіць вольнадумства і пратэст. Але ж усе мы беларусы, і нават калі маем розныя палітычныя пазіцыі, павінны быць і рэчы, якія нас яднаюць. Пагатоў калі гэта беларуская мова і культура.

Між іншым, пра беларускія падзеі ў Маскве можна даведацца ў нядаўна створанай групе «Беларусы ў Маскве» на Facebook

А таксама на сайце РНКА «Беларусы Масквы».

Каментары2

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Пірог з хурмой — рэцэпт4

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →