Орбан заклікаў ЕС аднавіць адносіны з Расіяй
Прэм'ер Венгрыі прагназуе ўзмацненне ваеннага канфлікту ў найбліжэйшай будучыні.
16.07.2024 / 12:06
У першым шэрагу стаяць: старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола, Віктар Орбан, прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні, прэзідэнты Літвы і Румыніі Гітанас Наўседа і Клаўс Ёханес і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
У распараджэнне Bild трапіў ліст, напісаны Віктарам Орбанам як прэм'ер-міністрам краіны — старшыні Рады ЕС. Ён адрасаваны кіраўніку Еўрарады Шарлю Мішэлю.
Венгерскі прэм'ер перадаў яму «кароткую ацэнку нядаўніх перамоваў з лідарамі Украіны, Расіі, Кітая, Турцыі і прэзідэнтам Дональдам Трампам, а таксама некаторыя прапановы на разгляд».
Ліст на 1,5 старонкі А4 складаецца з дзесяці пунктаў. «У цэлым можна заўважыць, што інтэнсіўнасць ваеннага канфлікту радыкальна ўзмоцніцца ў найбліжэйшай будучыні», — піша Орбан.
Ён заклікае:
— Правесці перамовы з Кітаем аб «мірнай канферэнцыі» па Украіне.
— Аднавіць дыпламатычныя адносіны з Расіяй.
— Правесці «палітычны наступ» на краіны Глабальнага Поўдня, у вачах якіх ЕС «страціў павагу да нашай пазіцыі па вайне ва Украіне».
Затым ён крытыкуе Джо Байдэна: «Дзейны прэзідэнт прыкладае вялікія намаганні, каб застацца ў перадвыбарнай гонцы. Відавочна, ён не здольны змяніць бягучую палітыку ЗША, якая садзейнічае вайне, таму нельга чакаць, што ён ініцыюе новы курс».
Па словах Орбана, гэтага зможа дамагчыся Дональд Трамп.
«Я магу <..> з упэўненасцю сказаць, што пасля перамогі на выбарах ён не будзе чакаць інаўгурацыі, а адразу будзе гатовы дзейнічаць у якасці мірнага перагаворшчыка. У яго ёсць на тое падрабязныя і абгрунтаваныя планы. <..> Я больш чым перакананы, што ў выпадку перамогі прэзідэнта Трампа фінансавы цяжар паміж ЗША і ЕС, калі гаворка ідзе аб фінансавай падтрымцы Украіны, істотна зменіцца не на карысць ЕС».
Еўракамісія байкатуе старшынства Венгрыі ў ЕС
Орбан адправіў усім лідарам краін ЕС свой план урэгулявання ва Украіне
Орбан: Сітуацыя відавочная — Пуцін і Расія ўварваліся ва Украіну. Але Расію немагчыма перамагчы
Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню
Віктар Орбан анансаваў «новы сюрпрыз» на панядзелак