Паводле яго слоў, гэта будзе паездка, лакацыю якой ён пакуль не называе.
Паводле словаў прэм'ера Венгрыі, гэта будзе паездка, лакацыю якой ён пакуль не называе. Пра гэта прэм'ер Венгрыі заявіў у інтэрв'ю рэпарцёру швейцарскай газеты Die Weltwoche на борце самалёта з Масквы ў Баку, піша «Палітыка краіны».
Па словах Орбана, «еўрапейскія бюракраты ніколі не ўсталююць мір». Для гэтага патрэбная палітычная воля дзяржаўнага дзеяча-палітыка, але не чыноўніка (верагодны намёк на Трампа).
Апошні прыклад, з яго пункту гледжання, — Нікаля Сарказі, які ў жніўні 2008 года паляцеў спыняць вайну Расіі і Грузіі.
З 1 ліпеня Венгрыя старшынюе ў ЕС. Орбан за тыдзень наведаў Кіеў, Маскву і Баку.
Каментары