Свет

Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню

Уладзімір Зяленскі публічна пракаментаваў прапанову прэмʼера Венгрыі Віктара Орбана падчас яго візіту ва Украіну. Па словах Зяленскага, нельга проста казаць аб спыненні агню, патрэбен план. Аб гэтым ён сказаў у інтэрвʼю Bloomberg TV, піша «Еўрапейская праўда».

Віктар Орбан з Уладзімірам Зяленскім у Кіеве. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

«Мы ў прынцыпе не можам давяраць Пуціну, таму што для нас ён забойца і агрэсар. Важна, што Венгрыя прызнае, што Расія — агрэсар, што прызнае тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны», — сказаў ён. 

Зяленскі нагадаў, што Украіна правяла «сотні сустрэч» яшчэ з часоў Мінскіх пагадненняў з дамоўленасцямі аб перамірʼі, і Расія ўсё гэта зрывала. 

«Таму толькі калі гэта будзе на зразумелай міжнароднай пляцоўцы ў прысутнасці краін, лідараў, якім давяраюць. У іх розныя меркаванні аб этапах заканчэння гэтай вайны, але мы ўсе павінны быць на адным баку, мы павінны давяраць адзін аднаму», — растлумачыў Зяленскі. 

Паводле яго слоў, трэба разуменне, што Расія не будзе выкарыстоўваць спыненне агню для назапашвання тэхнікі на акупіраванай тэрыторыі Украіны, калі Украіна, будучы звязанай умовамі перамірʼя, не будзе спыняць яе сваімі ўдарамі. 

Прэмʼер-міністр Венгрыі Віктар Орбан прызнаў, што Зяленскі ў размове адпрэчыў прапанаванае ім «перамірʼе» Украіны з Расіяй з замарожваннем бягучай лініі фронту. 

Орбан падчас візіту ў Кіеў заявіў, што прасоўваў ідэю неадкладнага перамірʼя, якая ёсць ва ўсіх прарасейскіх мірных планах, але не стаў настойваць на ёй. 

Паводле слоў Орбана, прэзідэнт Украіны заявіў, што сумняваецца ў логіцы плана Орбана і не падтрымлівае яго, паколькі ва Украіны дрэнны вопыт спроб перамірʼя з Расіяй. Падобныя перамірʼі «не былі добрымі для Украіны», пераказаў ягоныя словы Орбан. 

Таксама стала вядома, што пасля завяршэння сустрэчы лідараў у Кіеве кіраўнік МЗС Венгрыі патэлефанаваў расійскаму кіраўніку МЗС Сяргею Лаўрову.

Каментары

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе дэмантавалі помнік расійскаму фельдмаршалу Барклаю-дэ-Толі13

У аэрапорце Барселоны затапіла тэрмінал і ўзлётна-пасадачную паласу1

У Мінску адкрылася кавярня, у якой «працуюць» біглі2

Вароны памятаюць крыўду 17 гадоў4

У Малдове завяршылі падлік галасоў: у Санду 55,33%5

ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Канапацкай, Бобрыкава і Сыранкова, а Кавалёвай і Куляша — не31

«Пад домам сабраўся натоўп». Дзяўчына нечакана здала кватэру-«паўфабрыкат» у «Мінск-Свет» за лічаныя хвіліны11

Стала вядома, колькі будзе каштаваць беларускі электраровар2

Лукашэнка прапануе адправіць экс-дырэктара «Беларуськалія» паслом у краіну СНД, бо ён ведае рускую мову6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня9

Арыштаваны спявак Дзядзя Ваня

Галоўнае
Усе навіны →