Першыя дзесяць гадзін пасля інсульта кіраўнік СССР праляжаў на халоднай падлозе ў мокрых ад мачы падштаніках. Да дыктатара проста баяліся падысці, каб пасля не аказацца вінаватымі.
60 гадоў таму, 5 сакавіка 1953 года на падмаскоўнай дачы памёр
Дачу Сталіна ў падмаскоўным Кунцаве збудавалі ў 1934 годзе. Мерамі аховы яна нагадвала гулагаўскі лагер.
Плот вакол усёй тэрыторыі быў трохметровы і падвойны, Тэрыторыю атачалі роў і калючы дрот. Па ўнутраным коле між платамі дзяжурылі патрульныя з сабакамі.Яшчэ часам па гэтай «кальцавой» катаўся на вазку, запрэжаным коньмі, сам Сталін.
На дачы ён жыў пры завешаных фіранках, каб знадворку немагчыма было пабачыць, што робіцца ў пакоях.
Сталін дрэнна спаў ноччу, таму зазвычай уставаў позна. Першыя распараджэнні абслузе ён даваў між 10 і 11 гадзінамі, выклікаючы да сябе званком. 1 сакавіка
АТрывога падмацоўвалася тым, што ў пакоях Сталіна не было ўвогуле ніякага руху. Адкуль ведалі? Бо12-й ахова і дворня, што ад10-й раніцы чакалі на кухні распараджэнняў, пачалі хвалявацца.
на ўласнай дачы Сталін быў пад поўным кантролем: у мяккую мэблю і ў дзверы яго жылых пакояў былі ўмантаваныя спецыяльныя датчыкі, што рэагавалі на рух і перадавалі сігналы на кантрольнае табло.Што ж робіць ахова, зразумеўшы, што з «вялікім правадыром» непарадак? Ліхаманкава кідаецца ў яго апартаменты? Як бы не так.
Да позняга вечара, даТак аднаўляе гэтую сцэну са словаў Лазгачова расійскі гісторык Эдвард Радзінскі: «Я кажу Старасціну: «Ідзі ты, ты начальнік аховы, ты павінен занепакоіцца». Ён: «Я баюся». Я:22-й , ахоўнік Лазгачоў і начальнік аховы Старасцін тапталіся перад дзвярыма, спрачаючыся, каму ісці да Сталіна.
«Ты баішся, а я што, герой ісці да яго?»
Урэшце, з ЦК даслалі пакет, і ў аховы з’явілася нагода зайсці да Сталіна. Гэтая нерашучасць — сведчанне таго страху, які атачаў першую асобу СССР. На яго фоне глядзяцца непераканаўча гісторыі пра тое, які «просты» быў Іосіф Вісарыёнавіч.
Што ж пабачыў Лазгачоў, адчыніўшы дзверы ў малую сталовую?
На стале побач стаяла бутэлька мінералкі і шклянка. Відаць, Сталін, падняўшыся раніцай, ішоў папіць вады, і ў той момант яго ўдарыў інсульт.73-гадовы Сталін ляжаў на падлозе ў ніжняй кашулі. Піжамныя штаны былі мокрыя ад мачы. Відавочна, у такім стане ён знаходзіўся ўжо каля дзесяці гадзін.
«Таварыш Сталін моцна спіць»
Учатырох, з іншымі ахоўнікамі і кухаркай, яны перанеслі Сталіна на канапу ў вітальню. Сталін быў паралізаваны — не рухаўся, толькі глядзеў… Адразу ж кінуліся званіць кіраўніку МГБ Ігнацьеву. Той загадаў званіць Берыю, члену Бюро Прэзідыюму ЦК КПСС, куратару сілавых ведамстваў. Берыі дома не знайшлі: магчыма, быў у адной з каханак. Пазванілі Малянкову, той таксама не знайшоў Берыю… Але хутка
Берыя перазваніў і строга загадаў пра хваробу Сталіна нікому не расказваць.Каля трэцяй гадзіны ночы Берыя і Малянкоў прыехалі на сталінскую дачу. Без дактароў. Зірнуўшы на нерухомага Сталіна, Берыя звярнуўся да Лазгачова:
«Чаго ты паніку наводзіш? Бачыш — таварыш Сталін моцна спіць».Пасля таго Малянкоў і Берыя з’ехалі.
Наведаліся ўначы і Хрушчоў з Булганіным. Але яны нават не пайшлі ў залу, дзе ляжаў Сталін — пагаварылі з аховай у «дзяжурцы». Чаму? Нібыта, была такая дамоўленасць з Малянковым, лічыць Радзінскі. Малянкоў і Берыя мусілі ўвайсці да Сталіна першымі і вырашыць, што рабіць далей.
Магчыма,
чатыры самыя магутныя пасля Сталіна асобы ў СССР не спяшаліся выклікаць дактароў, каб мець час дамовіцца між сабой пра падзел улады.Дзе правялі рэшту ночы Берыя, Малянкоў, Хрушчоў і Булганін — члены «кіроўнай пяцёркі» Бюро прэзідыюму ЦК КПСС? Як пісаў ва ўспамінах сын Хрушчова, бацька, прыехаўшы з сталінскай дачы, праз нейкі час зноў з’ехаў і дома не начаваў.
Каля 8.30 Хрушчоў зноў з’явіўся на дачы і сказаў Лазгачову, што хутка да Сталіна прыедуць дактары. І праўда: неўзабаве прыехаў міністр аховы здароўя А.Трацякоў, склікалі кансіліум. Сталін заставаўся без медычнай дапамогі амаль суткі.
Ад
Піяўкі ад інсульту
ніякіх дакументаў пра ранейшыя хваробы аднаасобнага кіраўніка, ад здароўя якога залежаў лёс вялізнай краіны, знайсці не ўдалося.На ўсёй дачы не было ніякіх, нават самых прымітыўных лекаў. Сярод шматлікай абслугі не было ніводнай медсястры. «Вы б медсястру завялі пад выглядам пакаёўкі ці доктара пад выглядам аднаго з палкоўнікаў, — усклікнуў адзін са здзіўленых дактароў падчас кансіліуму, — бо чалавеку ж 73 гады!» Ніхто нават не ведаў, як доўга Сталін пакутуе ад гіпертаніі.
Незадоўга да таго адбылася "справа дактароў", задуманая Сталіным для ўздыму шпіёнаманіі і гандлю з Захадам -- на гэта раз за яўрэяў.
Цягам 2 сакавіка дактары спрабавалі знізіць ціск і стымуляваць працу сэрца.
Берыя і Малянкоў загадалі кожную лекавую працэдуру папярэдне ўзгадняць з імі, што запавольвала лячэнне ў крытычнай сітуацыі.
Кансіліум, які сабраўся раніцай 3 сакавіка, канстатаваў: смерць непазбежная, лік пайшоў на дні. Адразу ж усіх членаў ЦК КПСС тэрмінова выклікалі ў Маскву: абмяркоўваць неабходныя меры, звязаныя з непазбежнасцю смерці кіраўніка дзяржавы.
У 1953 годзе эфектыўных метадаў лячэння інсультаў не было. Дактары маглі хіба адтэрмінаваць смерць на тыдні ці месяцы, прычым хворы заставаўся часткова паралізаваным. Дамінавала ўяўленне, што хвораму трэба даць спакой і спрабаваць збіць ціск прэпаратамі.
Калі б лекаванне пачалося ў першыя ж гадзіны, маштаб кровазліцця ўдалося б, напэўна, зменшыць, Сталін бы яшчэ трохі мог пажыць. Але не факт, што лёс яго розніўся б ад лёсу Леніна ў апошні, «горацкі», перыяд жыцця.
Лячэнне Сталіну было прапісанае кансерватыўнае: піяўкі для зніжэння ціску, халодны кампрэс, мікраклізма… З яго рота вынялі ўстаўныя сківіцы.
Пераемнасць не была прадугледжаная
У сярэдзіне дня ў Сталіна праявілася перарывістае дыханне «па тыпу Чэйн — Стокса», з доўгімі затрымкамі, ціск узняўся. Паступова жыццёвыя сілы арганізма згасалі, сэрца білася глуха, ціск скакаў.
Але
назаўтра, 3 сакавіка, Сталіну стала лепей. Ён апрытомнеў, расплюшчыў вочы. Можна сабе ўявіць, як спалохаліся прыспешнікі,якія ўжо дамовіліся пра падзел улады… Аднак усёмагутнага нядаўна лідара хапіла толькі на бязгучны шэпт.
Тагачасная Канстытуцыя СССР не мела ніякіх артыкулаў, якія рэгламентавалі б пераемнасць улады ў выпадку, калі кіраўнік дзяржавы не ў стане выконваць свае абавязкі. Не меў палажэнняў пра пераемнасць лідара і статут КПСС. Не было яснасці і з пасадай Вярхоўнага Галоўнакамандуючага.
Малянкоў, які лічыўся «другім» сакратаром, фармальным спадкаемцам Сталіна ў ЦК КПСС, не меў у сваім распараджэнні ніякіх сілавых структураў і спецслужбаў. Войска, флот, дзяржбяспека падпарадкоўваліся, апроч Сталіна, толькі галіновым міністрам. Гэта і быў адзін з фактараў, які перадвызначыў далейшы ход гісторыі. Міністр МГБ Ігнацьеў, на якога раптам звалілася вялізная ўлада, вырашыў падтрымаць блок Булганіна і Хрушчова ў абмен на гарантыі асабістай бяспекі. Ён разумеў, што пасля прыходу да ўлады Малянкова і Берыі яго зробяць «ахвярным казлом» за «справу дактароў» і іншыя рэпрэсіўныя ініцыятывы апошняга часу, якія без Сталіна мусілі рассыпацца
Народу пра хваробу Сталіна сказалі толькі 4 сакавіка ў афіцыйным паведамленні па радыё.На той момант надзеі на выратаванне ў Сталіна ўжо не было. Ён быў без прытомнасці, пасінеў, спацеў, пачалася ікаўка. Сталін задыхаўся.
Дзяльба падчас агоніі
Раніцай 5 сакавіка пачалася крывавая рвота, сэрца шалёна калацілася, пульс скакаў да 120 удараў у хвіліну.
КаляНайбліжэйшыя спадкаемцы рэалізавалі распрацаваны ў першыя дні хваробы Сталіна план.20-й гадзіны пульс дасягнуў 140–150 удараў. У гэтыя хвіліны, падчас агоніі Сталіна, у Крамлі сабралася кіраўніцтва КПСС.
Малянкоў стаў кіраўніком Саўміна СССР і фактычным пераемнікам Сталіна, Берыя ўзначаліў аб’яднаныя МГБ і МУС, Варашылаў — прэзідыум Вярхоўнага Савета, Булганін — войска, Хрушчоў — партыю.Пасяджэнне цягнулася ўсяго сорак хвілін. Пасля новаабраныя лідары савецкай імперыі заспяшаліся на дачу ў Кунцава і яшчэ заспелі Сталіна жывым. Гэты момант яны, відаць, запомнілі на ўсё жыццё. «Апошнія гадзіну ці дзве чалавек проста павольна задыхаўся, — успамінала дачка, Святлана Алілуева. — Агонія была страшнай. Яна душыла яго ва ўсіх на вачах. У нейкі момант — не ведаю, ці на самой справе, але так падавалася — відаць,
у апошнюю ўжо хвіліну, ён раптам расплюшчыў вочы і абвёў імі ўсіх, хто стаяў вакол. Гэта быў жахлівы позірк, ці то вар’яцкі, ці то гнеўны і поўны жаху перад смерцю і перад незнаёмымі тварамі дактароў, што схіліліся над ім. Позірк гэты абышоў усіх у нейкую долю хвіліны. І тут ён узняў раптам угару левую руку і ці то паказаў ёй кудысьці ўверх, ці то прыгразіў усім нам…»
У наступны момант, а 21.50, Сталін памёр.
Каментары