У Лас-Вегасе прайшла цырымонія ўручэння прэміі «Лацінская Грэмі», якая прысуджаецца Лацінаамерыканскай акадэміяй мастацтва і навукі гуказапісу.
Трыумфатарам вечара стаў хіт «Despacito» Луіса Фонсі. Ён выйграў чатыры ўзнагароды.
Кампазіцыю, у прыватнасці, прызналі «Запісам года» і «Песняй года». Таксама быў адзначаны кліп «Despacito», які ў цяперашні час з'яўляецца самым прагляданым на YouTube. Са студзеня ён набраў 4 млрд 326 млн праглядаў.
Каментары