Грамадства1919

Сяргей Бульба вінаваціць у арэндных праблемах сваёй арганізацыі мінулае кіраўніцтва. Тое ўсё адмаўляе

29 лістапада з'явілася інфармацыя, што ў варшаўскай прасторы «Робім разам», якую ўзначальвае Сяргей Бульба, узніклі праблемы з арэндай памяшкання ў цэнтры горада. У размове з журналістам тэлеканала «Белсат» Бульба пацвердзіў, што ўлады Варшавы сапраўды пакуль не хочуць падпісваць новую дамову аб арэндзе, але адмаўляе, што ў гэтым ёсць нейкая ягоная віна.

img
Кіраўнік «Робім разам» Сяргей Бульба ў памяшканні на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве. Фота: byrobimrazam / Telegram 

Паводле Сяргея Бульбы, праблемы з працягам арэнды ўзнікаюць таму, што «надта багата мінулае кіраўніцтва правяло прапаганды». Маўляў, яно пастаянна скардзіцца ўладам на нібыта нямэтавае выкарыстанне памяшкання. Прытым не разабрацца, хто менавіта піша скаргі, бо заканадаўства аб ахове персанальных звестак не дазваляе чыноўнікам гэта раскрываць.

Тым не менш, канчаткова горад яшчэ не адмовіў, таму застаюцца надзеі на новую дамову арэнды:

«Падрыхтавалі поўны пакет дакументацыі, колькі мы зладзілі ўсяго за гэты час, 47 аркушаў атрымалася, сабралі подпісы, пад тысячу подпісаў перадалі ў нашу падтрымку — звычайных людзей, якія заходзілі да нас. Усё ў такім перамоўным працэсе. Яшчэ будзе сустрэча з гарадскімі ўладамі».

Пакуль жа вызваляць памяшканне ён не збіраецца, прынамсі «пакуль усе папяровыя справы, то і Новы год плануем святкаваць тут».

У той жа час мінулы кіраўнік юрыдычнай асобы Białoruski Młodzieżowy Hub (менавіта ёй належыць прастора «Робім разам») Алесь Лапко запэўніў карэспандэнта «Белсата», што аніякага дачынення да пераследу той арганізацыі ён не мае, бо яму, маўляў, і без таго ёсць чым заняцца — развіццём новай беларускай прасторы на вуліцы Дажынковай.

Ва ўзніклых жа праблемах Лапко вінаваціць самога Сяргея Бульбу, бо ён, маўляў, «загнаў паспяховую арганізацыю ў даўгі».

Беларускі моладзевы хаб у Варшаве аказаўся ў цэнтры скандалу ў жніўні летась. Тады ўстанову ўзначаліў Сяргей Бульба, які заяўляў, што змена кіраўніцтва адбылася цалкам законна. Алесь Лапко, які кіраваў хабам, называў тыя падзеі рэйдарскім захопам.

Пазней на плошчы Канстытуцыі ў Варшаве паўстала прастора «Робім разам», а Лапко заснаваў новую юрыдычную асобу, Belarusian Youth Hub, і стары-новы Беларускі моладзевы хаб пачаў працу на Дажынковай вуліцы ў варшаўскім раёне Макотаў.

Каментары19

  • Acab
    01.12.2024
    Зара падлукашэнкі ў межах засланскае апэрацыі выцкуюць спадара Марзалюка.
    Былого Марзалюка тады зрабіце замест спадара Бульбы дырэктарам эміграцыйнага дома культуры і гамон сваркам
  • Сінія пальцы чыславабульбы
    01.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Паспяховая Мільянэрка
    01.12.2024
    О, была паспяховая арганізацыя, дасуха гранты смактала, як мая Лааваза, а Бульба распляскае

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →