Выйшла кніга «Раман Скірмунт (1868—1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю» паведамляе ў сваім фэйсбуку аўтар Алесь Смалянчук.
Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы выдаўцу Змітру Коласу, падтрымцы з боку Польскага Інстытута ў Менску і Orsa-Romano Cultural and Educational Foundation Inc.
Прэзентацыя ў Гродне плануецца на вечар 6 лістапада (Цэнтр гарадскога жыцця), у Мінску — 15 лістапада (гатэль «Манастырскі»).
Каментары