Разгляд крымінальнай справы прызначаны на 10:30 у Мінскім гарадскім судзе. Вольгу вінавацяць паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Ёй пагражае да 6 гадоў абмежавання ці пазбаўлення волі. Весці працэс будзе суддзя Вера Галаўкова, піша БАЖ.
Вольгу Радзівонаву абвінавачваюць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ:
- частак 1 і 2 артыкула 367 «Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі»;
- артыкула 369—1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»;
- часткі 1 артыкула 130 «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы»;
- часткі 1 артыкула 368 «Абраза Лукашэнкі».
Журналістку Вольгу Радзівонаву затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Вядома, што падчас утрымання ў СІЗА № 1 яе накіроўвалі на псіхіятрычную экспертызу ў лякарню ў Навінках.
Хворая маці Вольгі Радзівонавай, якой больш за 80 гадоў, мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.
30 кастрычніка праваабарончая супольнасць прызнала Вольгу Радзівонаву палітычнай зняволенай.
Каментары