Ëн мяркуе, што на гэты раз ён заразіўся «амікронам». Пра гэта ён расказаў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Тыва Расійскай Федэрацыі.
«Мы заўважаем, што гэты «амікрон» — гэта зусім іншы вірус. Можа, я падазраю, мы скаціліся ўжо да звычайнага грыпу. Я кажу гэта як чалавек, які сам другі раз ‒ ужо на гэты «амікрон» ‒ перахварэў», — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што перанёс хваробу на нагах. Заўважыў, што хварэе, нібыта «толькі ў канцы, калі нейкі там тэст зрабілі».
У канцы ліпеня 2020 года Лукашэнка ўжо заяўляў, што бессімптомна перахварэў на кавід і перанёс яго на нагах.
Пры гэтым голас Аляксандра Лукашэнкі застаецца асіплым. Першы раз гэта стала заўважна на ўручэнні прэміі «За духоўнае адраджэнне» 11 студзеня, дзевяць дзён таму.
У перыяд між 11-м і 20-м студзеня ён працягваў перыядычна праводзіць працоўныя сустрэчы.
На сустрэчы з кіраўніком Тывы 20 студзеня Аляксандр Лукашэнка быў без маскі, як і падчас астатніх сваіх публічных з'яўленняў у студзені.
Каментары