Гульцы віцебскага футбольнага клуба «Макслайн» зладзілі дабрачынную акцыю перад матчам супраць «Маладзечна-2018» у чэмпіянаце Беларусі ў першай лізе, паведамляюць «Витебские вести».
Перад пачаткам гульні спартсмены стаялі, трымаючы ў руках шчанюкоў з мясцовага віцебскага прытулку для бяздомных жывёл «Добрык». Гэтым яны хацелі прыцягнуць увагу да гэтай праблемы.
Игроки ФК Макслайн вышли на матч с милыми щенками из витебского приюта Добрик. Милота Каждый может забрать себе друга из приюта Твори добро вместе с Макслайном
Падчас матчу шчанюкі знаходзіліся ў цёплым памяшканні побач з футбольным полем. Заўзятары маглі падчас гульні і пасля яе прыйсці туды і забраць упадабанага шчанюка дадому.
Каментары