Лукашэнка пра флэшмоб «Надо!»: Эйсмант клялася, што не яна арганізавала, я ёй веру
Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пойдзе на выбары, калі народ папросіць, ідэолагі і прапаганда кінуліся здымаць відэа, дзе работнікі розных устаноў крычаць яму «Надо!». А Дзермант з Пятроўскім для пераканаўчасці крыкнулі і па-польску. Сам Лукашэнка перакананы: гэта не пастаноўка.
«Я калі гэта пабачыў-пачуў, Эйсмант сказаў: «Гэта ты арганізавала?» Клялася, што не яна. Я ёй веру, што не яна. Ну людзі так адрэагавалі. Хто першы? Творчыя. Я здзівіўся: творчыя людзі ў Жлобіне крыкнулі «Надо!» — ну і пайшло.
Я рады, калі гэта такое ўсеагульнае ўхваленне. Але не дай бог гэта арганізаванае нешта», — сказаў Лукашэнка, які збіраецца на сёмы тэрмін, тэлеканалу «Першы інфармацыйны».
«Але я яшчэ раз кажу, што тут перагібу не павінна быць, каб нас не папракнулі ў нейкім правадырстве», — дадаў ён.
Падобныя ролікі запаланілі дзяржаўныя медыя і сацсеткі прадпрыемстваў і ідэолагаў. Пры гэтым некаторыя людзі, якія здымаліся ў такіх роліках, прызнаваліся, што нават не ведалі, што за відэа запісвалася.
«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта». Як здымаюцца ролікі для флэшмобу «Надо»
Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»
Крындж ад беларускіх прапагандыстаў цяпер і па-польску
Улады Беларусі запусцілі флэшмоб: работнікаў і вайскоўцаў змушаюць прасіць Лукашэнку балатавацца на 7-ы тэрмін ВІДЭА
Каментары
спасибо, блеванул!