Увечары 4 лістапада жыхары Мінска, Мінскай вобласці і іншых беларускіх рэгіёнаў маглі назіраць і фатаграфаваць у чорным небе цэлую гірлянду з аб'ектаў, якія ляцяць і свецяцца. У адрозненне ад НЛА, гэтыя аб'екты добра апазнаюцца — гэта спадарожнікі Starlink.
Групу з першых 60 спадарожнікаў кампанія Ілана Маска SpaceX запусціла ў 2019 годзе. Наступны запуск адбудзецца 6 лістапада 2024 года ў 00.05 па мінскім часе — SpaceX адправіць на арбіту 202-ю партыю з 23 інтэрнэт-спадарожнікаў Starlink.
Пасля таго агульная колькасць запушчаных спадарожнікаў Starlink дасягне 7232 адзінак.
Ілан Маск мог весці сакрэтныя размовы з Уладзімірам Пуціным
Украінскія тэрміналы Starlink «раптоўна выйшлі з ладу», калі Расія зноў уварвалася ў Харкаўшчыну
ГУР расказала, дзе расейцы закупляюць тэрміналы Starlink
Маск пракаментаваў інфармацыю пра выкарыстанне Starlink расейскімі войскамі
ГУР пацвердзіла, што расійскія войскі ва Украіне выкарыстоўваюць Starlink
Каментары