Нарэшце праяснілася, што з былым кіраўніком Рады бяспекі Віктарам Шэйманам.
Нарэшце праяснілася, што з былым кіраўніком Рады бяспекі Віктарам Шэйманам.Пасля звальнення з пасады ў ліпені пра Шэймана не было нічога чуваць. Адзіны раз ён засвяціўся перад фотакамерам падчас сустрэчы ў аэрапорце «Мінск‑2» венесуэльскага лідэра Уга Чавеса.
У сталіцы хадзіла мноства чутак пра далейшы лёс адыёзнага чыноўніка. Некаторыя казалі пра хатні арышт, іншыя пра ўцёкі Шэймана з краіны.
Як паведаміў «Народнай волі» прэс‑сакратар Рады бяспекі Вікенцій Ключнік, Шэйман працуе на пасадзе пасла па асобых даручэннях. Рабочы кабінет знаходзіцца ў Адміністрацыі прэзідэнта на Карла Маркса, 38.
Нагадаем, што Віктар Шэйман з’яўляецца падазраваным па справе знікнення апанентаў улады. За гэта ён фігуруе ў спісах невыязных беларускіх чыноўнікаў у краіны Еўрасаюзу і ЗША. Пасады старшыні Рады бяспекі пазбавіўся пасля выбуху ў Мінску на Дзень Рэспублікі. На адмысловай нарадзе па выбуху Лукашэнка заявіў Шэйману: «Вы вінаватыя».
Каментары