У Мінску заўважылі незвычайнага вераб’я.
Птушку заўважыла каля будынку Galleria Minsk на праспекце Пераможцаў мастак-дызайнер Лія Карчажынская. У жыхароў Мінска ёсць усе шанцы пабачыць гэтага вераб’я на свае вочы.
У Ахове птушак бацькаўшчыны паведамілі, што гэта дамавы верабей, як і іншыя птушкі побач з ім. Апошні раз белага вераб’я ў Мінску бачылі каля кінатэатра «Кастрычнік» гадоў 15 назад! Гэта не альбінос. У тых меланін (галоўны пігмент, які надае птушкам цёмны колер) увогуле не выпрацоўваецца, і вока ў жывёл чырвонае ад крыві. Акрамя альбінізма ёсць іншая генетычная мутацыя, якая выклікае лейцызм (λευκός — «белы» з грэчаскай).
У птушак-лейцыстаў меланін выпрацоўваецца і вока цёмнае, але ён не трапляе чамусьці ў пёры. Вароны ці каўкі з адзінкавымі белымі пёрамі трапляюцца дастаткова часта. А вось поўныя лейцысты бываюць рэдка. Калі верабей дажыве да зімы, то сярод снягоў ён атрымае перавагу перад суродзічамі.
Каментары