Бабарыка: Я ніколі не захоўваў грошы ў беларускіх рублях. Ні-ко-лі!
Банкір Віктар Бабарыка расказаў у праекце «Ток», ці захоўваў грошы ў беларускіх рублях. А таксама патлумачыў, ці можна лічыць яго даляравым мільянерам.
— Вы даляравы мільянер?
— Цяжка сказаць. Калі лічыць, што ў мяне дзесьці закапаны мільён даляраў, то дакладна не. Калі палічыць маёмасць, набытую за ўсё жыццё, напэўна, дзесьці так будзе. А калі яшчэ і пераацаніць тое, што ў мяне ёсць каштоўнае…
— Давайце згадаем страшны сон беларуса: дэвальвацыі 2008, 2011 гадоў. Скажыце, ці вы тады штосьці згубілі?
— Я несвоечасова рыхтаваўся да ўсіх гэтых рэчаў, бо ёсць два этапы ў маім жыцці.
Першы этап: я жыў у крэдыт, а жыць у крэдыт пры дэвальвацыі — гэта суцэльнае шчасце. Мне вельмі моцна пашанцавала.
А калі наступіла іншая эпоха, я скажу вялікую крамольную думку: я ніколі не захоўваў грошы ў беларускіх рублях. Ні-ко-лі!
Каб захоўваць грошы ў беларускіх рублях і на гэтым зарабляць, гэтым трэба прафесійна займацца. Я гэтым ніколі не займаўся.
Калі ў мяне было сто даляраў у беларускіх рублях, я ішоў у абменны пункт, купляў і сядзеў радасна з гэтай валютай. Гэта насамрэч страшная думка з пункту гледжання паліткарэктнасці, але я кажу тое, пра што вы ў мяне запыталіся.
0:38 — Ці мае Віктар Бабарыка мільён даляраў
1:14 — Пра панты
3:45 — Пра ўласныя гадзіннікі
5:49 — Ці ёсць за што беларусам плаціць $500
13:08 — Чаму беларусы не ўмеюць прадаваць
19:04 — Пра дэвальвацыі 2008 і 2011 гадоў
20:58 — Пра блат
28:19 — Што даставалася Віктару Бабарыку па блаце
29:39 — Пра дзяцей
33:11 — Пра фонд «Шанс» і жонку
42:35 — Чаму «Белгазпрамбанк» дае грошы на развіццё беларускай культуры
45:00 — Ці прапаноўвалі пераехаць у Расію
47:32 — Чым адрозніваецца менталітэт беларусаў і расіян
53:46 — Пра крытыку ўлады ў сацсетках
1:01:06 — Ці ходзіць на выбары
1:03:28 — Пра палітычныя амбіцыі
1:04:26 — Чаму апошнія два гады не займаецца дайвінгам
1:05:29 — Пра перформанс Аляксея Кузьміча, які прыйшоў на сваю выставу з шыльдай Мінкульта на інтымным месцы
1:08:22 — Чаму не пойдзе працаваць у Нацбанк
1:16:28 — Post Scriptum: пра любімую карціну
Каментары