Грамадства

Здавалі дачок, жонак, цесцяў, суседзяў — пра што беларусы паведамлялі ў міліцыю ў жніўні 2020

Мы працягваем аналізаваць выкладзеную хакерамі базу зваротаў грамадзян у дзяжурную службу міліцыі летам-зімой 2020-га. Прыводзім вашай увазе сціслыя вытрымкі і назіранні. 

У базе зафіксавана ўсяго толькі 2893 званкі ў міліцыю. 

Абсалютная большасць паведамленняў не нясе ніякай інфармацыйнай каштоўнасці: заяўнікам не падабаюцца гукі машын і скандаванні пад вокнамі, якія «замінаюць адпачываць», яны паведамляюць аб тым, што назіраюць натоўпы людзей і сімволіку ў суседскіх вокнах. 

Апроч скаргаў на гучныя гукі, дамінуюць назіранні за паўсюднай бела-чырвона-белай сімволікай і надпісамі. Так, тры з чатырох выклікаў у Мар'інай Горцы — паведамленні аб з'яўленні ў горадзе надпісаў «3%».

Але трапляюцца і кур'ёзы. Так, у Брэсцкай вобласці неабыякавы грамадзянін паведаміў наступнае: «Жонка з сяброўкай закідвае ў паштовыя скрыні ўлёткі апазіцыйнага характару». 

У Мінску п'яная заяўніца паведаміла, што яе ўласная дачка ідзе на мітынг. Там жа хлопец 96-га года нараджэння паведаміў міліцыі, што ягоны цесць «удзельнічае ў несанкцыянаваных мерапрыемствах». 

Нехта на магілёўскай трасе звярнуў увагу што двое мужчын трымаюць у руках камеру: «Магчыма, каадрынатары або блогеры». 

Сустракаецца некалькі заяў аб «мацерным абмеркаванні прэзідэнта». 

Старшыня аднаго з выбарчых участкаў у Полацку паскардзілася, што «ёй прыйшоў ліст з Мінска з рэкамендацыяй не фальсіфікаваць выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». 

Там жа заяўніца паведаміла, што хоча бачыць на ўчастку ўчастковага, бо «ходит посторонняя девушка и политически гадит». 

«У доме №3 з акна даносіцца песня В. Цоя «Перамен», — такая скарга таксама ёсць. 

Нейкая неабыякавая пенсіянерка «з тэлеграм-канала даведалася, што на Чырвонай Плошчы а 19-й плануецца мітынг», іншая са спасылкай на пляменніцу, якая жыве ў Расіі, паведаміла, што «пад Львовам узбройваюцца групы мужчын і групамі высоўваюцца ў бок Беларусі». 

З адной з беларускіх цэркваў паведамілі, што ля плота паставілі лампадкі. 

«Каля другога пад'езда знаходзяцца дзве дзяўчыны, якія размаўляюць на замежнай мове, заяўніца дапускае, што яны правакатары», — выпіска з міліцэйскай базы.

«На лавачцы ля пад'езда сядзяць тры чалавекі і кажуць, што супраць прэзідэнта», — яшчэ адзін данос. 

Чытайце таксама:

«На мяне самога напісалі чатыры даносы». Гісторык Ігар Кузняцоў пра злітую базу зваротаў у міліцыю і паралелі з 1930-мі

Каментары

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну28

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы25

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах1

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына2

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

Пірог з хурмой — рэцэпт4

Абхазскі кіраўнік Бжанія пакінуў Сухумі4

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну28

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →