Грамадства

Бяляцкі з СІЗА: Расійскіх серыялаў тут наглядзеўся да канца жыцця, але з захапленнем сачу за Лігай чэмпіёнаў

DW расказала, пра што праваабаронца піша з СІЗА на Валадарскага. За кратамі ён ужо 100 дзён з 14 ліпеня.

«Галоўнае — не ўпадаць у дэпрэсію і не журыцца. Я веру, што неўзабаве ўсё будзе добра. А тое, што нас не забівае, робіць мацнейшымі», — піша кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна».

Калегі Алеся Бяляцкага кажуць, што весткі ад яго з турмы — вялікая рэдкасць, за сто дзён арышту ягоныя блізкія атрымалі толькі пару лістоў і паштовак.

Лістамі і паштоўкамі ад Бяляцкага з DW змагла падзяліцца толькі яго калега Дыяна.

«На мае каля паўтара дзясятка лістоў я атрымала толькі два адказы. Першай прыйшла паштоўка са словамі, што ў яго «ўсё нармальна». Другім я атрымала ліст, дзе ён падрабязна апісаў свой рацыён, мы ў «Вясне» зрабілі потым паводле яго інфаграфіку», — расказвае праваабаронца.

Такая ж сітуацыя і ў жонкі Бяляцкага Наталлі Пінчук. За тры месяцы яна атрымала толькі некалькі лістоў ад мужа, хоць ён адправіў ёй каля дваццаці.

«Лісты Алесь нумаруе, што дае магчымасць адсачыць, ці ўсё яны даходзяць. На жаль, далёка не ўсё. Што тычыцца маіх лістоў, то я з упэўненасцю магу сказаць, што ён атрымаў толькі два», — кажа жонка Бяляцкага.

Праз цэнзуру Алесь піша ў асноўным пра побыт і кнігі

У перапісцы з мужам Наталля Пінчук стараецца не згадваць пра затрыманне або крымінальную справу, каб ліст прайшоў турэмную цэнзуру.

«Тэмы тычацца бытавых пытанняў: у асноўным пішам пра родных, часам пра нашых агульных знаёмых або як праходзяць дні і чым занятыя. У лістах я стараюся задаваць яму пытанні, але адказаў на іх амаль не атрымліваю», — са шкадаваннем кажа жонка праваабаронцы.

У лістах калегу Алесь апавядае пра свае будні.

«Гляджу тут расійскія серыялы, якія ідуць па тэлевізары. Нагледзеўся да канца жыцця і яшчэ працягваю. Таксама з захапленнем сачу за спортам і рознымі спаборніцтвамі: футбол, кубак Лігі чэмпіёнаў, чэмпіянат свету пра веславанні, тэніс.

Чытаю трохі; менш, чым хацелася б. Прачытаў кнігі Каці Мядзведзевай, Адама Глобуса, чытаю вершы Максіма Багдановіча. Так што не сумую, так і праходзяць мае дні», — дзеліцца лістамі Бяляцкага Дыяна.

У «Валадарцы» мала што адбываецца, таму расказваць Алесю Бяляцкаму асабліва няма чаго.

«Ён працягвае чытаць беларускіх сучаснікаў, яго вельмі засмуціла смерць паэта Алеся Разанава», — дзеліцца Дыяна. У лістах Бяляцкага, напісаных ва ўмовах цэнзуры, яна спрабуе знайсці схаваны сэнс: «Але, як мне сказала жонка Алеся, схаваны сэнс тут адзін: калі пішу, значыць, яшчэ жывы».

25 верасня ў Алеся Бяляцкага быў дзень нараджэння, і, наколькі вядома «Вясне», многія беларусы адправілі яму віншаванні і лісты салідарнасці. Некаторыя да яго ўсё ж трапілі, і ён нават даслаў словы падзякі. «Загляне сонца і ў наша рашэцістае акно», — пісаў Алесь у паштоўках.

Першая і другая справа Бяляцкага

Гэты арышт не першы ў жыцці Алеся Бяляцкага. У 2011 годзе за нібыта ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры і нявыплату падаткаў яму прысудзілі 4,5 года калоніі, з якіх ён адседзеў тры і ў 2014-м выйшаў па амністыі. За гады турмы Бяляцкага не раз вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру, ён стаў лаўрэатам мноства прэмій у галіне правоў чалавека і свабоды. 

Бяляцкі, разам з другім вясноўцамі, быў затрыманы 14 ліпеня. Толькі нядаўна стала вядома, што яму выставілі абвінавачанне толькі паводле аднаго артыкула Крымінальнага кодэкса — ч. 2 арт. 243 (нявыплата падаткаў).

Каментары

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Усе навіны →
Усе навіны

Новая небяспечная тактыка Расіі: разам са смяротнымі дронамі яна адначасова запускае беспілотнікі-прынады4

У Мінску адкрыўся антуражны рэстаран. Выклікаць афіцыянтаў там трэба асаблівым спосабам2

Лёва Бі-2: З мяне жартавалі, што маім дзедам з'яўляецца Аркадзь Куляшоў7

«Адгадай краіну». Найлепшыя твіты тыдня2

«Месца беларусаў, якія працуюць у таксі нелегальна, занялі замежнікі. Пасажыры скардзяцца»12

На наступным тыдні прагназуюць моцны вецер і мокры снег. А ў выходныя надвор'е яшчэ пагоршае1

У Кітаі студэнт зарэзаў у каледжы васьмярых чалавек, яшчэ 17 параненыя1

Адвакат родам з Расіі прапанаваў Трампу стаць яго пасланнікам па Украіне3

Загінуў адміністратар Z-канала з мільёнам падпісчыкаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава15

Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава

Галоўнае
Усе навіны →