Як паведамляе тэлеграм-канал «Афіша», пракатчыкам прыйшоў ліст з Міністэрства культуры з інфармацыяй пра адмену паказаў эратычнай драмы Пола Верховена «Спакуса».
Стужка Пола Верховена павінна была выйсці яшчэ ў кастрычніку. Але яе прэм'еру перанеслі на нявызначаны тэрмін, крыху пазней фільм забаранілі да паказу ў Расіі. У Беларусі ж яшчэ ўчора кінастужка была ў раскладзе кінатэатраў.
І ўсё ж, відаць, было прынята канчатковае рашэнне фільм мінскім гледачам не паказваць.
Стужка расказвае пра жыццё ў жаночым манастыры ў Італіі эпохі Адраджэння, у цэнтры сюжэту — палкае каханне манашкі Бенедэты Карліні да адной з паслушніц і канфлікт, унутраны і знешні, народжаны гэтымі абставінамі.
Фільм скандальнага рэжысёра ўдзельнічаў у сёлетнім Канскім кінафестывалі, праўда, ніводнага прыза не атрымаў.
Каментары