Свет

Прэм'ер Харватыі выбачыўся перад украінцамі за словы прэзідэнта краіны

Прэм'ер Харватыі Андрэй Пленкавіч назваў ганебнай заяву прэзідэнта краіны аб канфлікце Расіі і Украіны.

Прэм'ер Харватыі Андрэй Пленкавіч

Пазіцыя прэзідэнта Харватыі Зорана Міланавіча аб магчымых дзеяннях у канфлікце Расіі і Украіны не супадае з пазіцыяй урада краіны. Аб гэтым заявіў харвацкі прэм'ер-міністр Андрэй Пленкавіч.

Палітык назваў заявы Міланавіча аб тым, што яго візіт ва Украіну можа дрэнна адбіцца на адносінах Харватыі і Расіі, ганебнымі. «Яго заява аб карупцыі ва Украіне — гэта не наша пазіцыя, і я ад імя ўрада прашу прабачэння ва украінцаў за такія недарэчнасці», — папрасіў ён.

Са слоў Пленкавіча, ва Украіне няма салдат Харватыі, а кантынгент, які знаходзіцца ў Польшчы ў рамках сіл НАТА, ужо вярнуўся. «Я не ведаю, якіх менавіта ваенных мае намер вывесці прэзідэнт», — адзначыў ён.

Раней прэзідэнт Харватыі заявіў, што краіна адкліча сваіх вайскоўцаў з сіл НАТА ў рэгіёне ў выпадку канфлікту паміж Масквой і Кіевам. Ён таксама падкрэсліў, што Украіна — гэта «адна з самых карумпаваных краін свету», і заявіў, што ёй не месца ў Паўночнаатлантычным альянсе. Украіна запатрабавала ад Харватыі выбачэнняў за словы Міланавіча.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Харватыі: Украіне не месца ў НАТА, і ў выпадку нападу Расіі Заграб дапамагаць ёй не будзе

Каментары

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →