Новыя меры ўключаюць забарону на імпарт вугалю, драўніны, цэменту, морапрадуктаў, ікры, а таксама на экспарт тавараў, якія «могуць садзейнічаць умацаванню прамысловага патэнцыялу Расіі» (такіх, як прамысловыя робаты або хімічныя прадукты), гаворыцца ў паведамленні на сайце ўрада Швейцарыі.
Забарону на экспарт банкнотаў і продаж каштоўных папераў грамадзянам Беларусі пашырылі на ўсе афіцыйныя валюты дзяржаў Еўрасаюза. Раней гэта тычылася толькі каштоўных папераў і банкнотаў у швейцарскіх франках і еўра.
«У Швейцарыі больш нельга рэгістраваць трасты для грамадзян Расеі або фізічных ці юрыдычных асоб, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі Расіі. Розныя паслугі для такіх трастаў таксама будуць забароненыя», — паведамляецца ў афіцыйным паведамленні.
Каментары