Што было з беларускай мовай у Расійскай імперыі і пры нямецкай акупацыі? Выпускі пра гісторыю роднай мовы — у Ютубе
На ютуб-канале ініцыятывы «Умовы для мовы» выйшлі першыя выпускі пра гісторыю беларускай мовы. З відэа ў даступнай форме можна даведацца, калі ў беларусаў з’явілася пісьменнасць, у якім дакуменце была ўпершыню замацаваная дзяржаўнасць беларускай мовы і што было з ёй у часы Расійскай імперыі, БНР, БССР і пры нямецкай акупацыі.
Займаюцца гістарычнымі ролікамі самі аўтары ініцыятывы — моўныя актывісты Ігар Случак і Аліна Нагорная. Дзякуючы іх дзейнасці, на некаторых беларускіх таварах з’явіліся беларускамоўныя этыкеткі.
Таксама сямейная пара запусціла аўтарскі анлайн-курс па абароне беларускай мовы «Акадэмія Ў». А ў самой Аліны Нагорнай выйшла кніга з гісторыямі пра дыскрымінацыю беларускамоўных «Мова 404».
Каментары