Праваабаронца і журналістка, якая супрацоўнічае з «Мемарыялам», Кацярына Яньшына прыехала на суд па «справе «Вясны» ў якасці незалежнай назіральніцы. Учора, адразу пасля заканчэння судовага пасяджэння, на выхадзе з залы суда яе затрымалі некалькі чалавек і завялі ў службовае памяшканне «для гутаркі», піша расійскі праваабарончы тэлеграм-канал.
Яньшыну абвінавацілі ў парушэнні парадку падчас пасяджэння — дзяўчына рабіла фота і вяла трансляцыю.
Раніцай 6 студзеня стала вядома, што ноч Кацярына правяла ў ІЧУ. Сёння суддзя Таццяна Мотыль прызначыла расіянцы 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб дробным хуліганстве (19.1. КаАП Рэспублікі Беларусь).
Каментары