На дзень нараджэння Міхася Жызнеўскага ў Кіеве правялі Марш памяці ФОТА
Марш памяці, прысвечаны ўсім беларусам, якія загінулі ў барацьбе за Украіну і вольную Беларусь з 2014 па 2022 год, прайшоў у Кіеве ў 35-ю гадавіну з дня нараджэння Міхася Жызнеўскага, паведамляе тэлеграм-канал палка Каліноўскага.
Ураджэнец Гомельшчыны Міхась Жызнеўскі загінуў раніцай 22 студзеня 2014 года на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве каля стадыёна «Дынама». Ён стаў адной з першых ахвяр тагачаснага палітычнага супрацьстаяння ва Украіне паміж прыхільнікамі Еўрамайдану і тагачаснымі дзяржаўнымі ўладамі на чале з прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Яму, як і ўсім астатнім сябрам «Нябеснай сотні», пасмяротна прысвоена званне Героя Украіны.
Каментары