Каманда кінафестывалю «Паўночнае ззянне» запускае анлайн-кінатэатр беларускага кіно Vodblisk. Там можна будзе глядзець сучаснае незалежнае кіно, зробленае беларусамі.
Новыя стужкі будуць дадавацца штомесяц.
Першы фільм на платформе з'явіцца 1 сакавіка. Гэта «Мая бабуля з Марса» — дакументальнае кіно пра бабулю рэжысёра ў анексаваным Крыме, знятая Аляксандрам Міхалковічам.
Каб глядзець фільмы ў беларускім анлайн-кінатэатры, трэба зарэгістравацца. Доступ да любога фільма каштуе 5$ і выдаецца на 30 дзён, за гэты час фільм можна пераглядзець колькі заўгодна разоў.
Для гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, Vodblisk у 2023 годзе будзе бясплатны. Гэта звязана з тым, што праз мэты бяспекі кінатэатр пакуль не можа прымаць плацяжы ад карыстальнікаў з Беларусі.
На платформе будуць таксама дыскусіі і гутаркі з беларускімі рэжысёрамі, прадзюсарамі ды іншымі кінадзеячамі. Суправаджаць кожны фільм будзе размова з яго стваральнікамі і стваральніцамі. Дыскусіі будуць у вольным доступе для ўсіх, незалежна ад геаграфіі.
Каментары