Палітвязень Рыгор Кастусёў з-за кратаў павіншаваў беларусаў з Днём роднай мовы
Віншаванне перадаў зяць Рыгора Кастусёва Дзмітрый Антончык, якому сёння ўдалося паразмаўляць з палітвязнем.
«Толькі што размаўляў з Рыгорам Кастусёвым. Трымаецца добра. Усім прывітанні і віншаванні з нагоды Дня роднай мовы», — напісаў Дзмітрый Антончык.
Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года ў Шклове па справе аб «захопе ўлады». Яго абвінавацілі паводле арт. 357 КК — «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». 5 верасня 2022 года суд прызнаў Рыгора Андрэевіча вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 9 снежня МУС дадало палітвязня ў «спіс экстрэмістаў».
За кратамі ў былога лідара Партыі БНФ выявілі анкалагічнае захворванне.
-
Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь
-
Як мучылі Ціля Швайгера і цэнтры гарадоў, каб стварыць карцінку для судзімага за махлярства пратэжэ Дзмітрыя Баскава
-
Аліну Коўшык спыталі, чаму галоўнай рэдактаркай «Белсата» стала яна, а не Аляксей Дзікавіцкі
Каментары
Больш дзяржаўных інстытутаў я проста не друкаваў на сваёй старонцы.
Вы бчб ужо трыццаць пяць гадоў памылянцеся, што мова належыць вам.
Вам польскпя і літоўская мовы наледаць, а не беларуская.