Вайна77

Чаму расійская авіяцыя так слаба праявіла сябе ва Украіне: пяць памылак Пуціна

Пралікі Расіі, якія былі зробленыя падчас уварвання ва Украіну, разабраў ізраільскі вайсковы эксперт Ніцан Садан. Прыводзім асноўныя тэзісы.

Расійская калона, цалкам знішчаная ўкраінскім агнём. Фота: AP

Першая памылка: недаацэнка ролі беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА). На момант пачатку вайны ў Расіі была некаторая колькасць такіх сістэм, як «Арлан», «Арыён» і «Ланцэт», але расійская армія не задзейнічала іх у першыя дні ўварвання. Нешта задзейнічалі крыху пазней, нешта падцягнулі амаль праз год, а нешта дык і ўвогуле не змаглі належным чынам рэалізаваць, піша ізраільскае інтэрнэт-выданне «Калькуліст».

Але было ўжо позна, сілы абароны Украіны змаглі мабілізавацца і даць бой. Эфект ад БПЛА быў бы, калі б іх масава выкарыстоўвалі ў першыя дні. З другога боку, расіяне і блізка не чакалі, што ўкраінцы акажуцца вялікімі майстрамі ў БПЛА і іх выкарыстанні. Гэта быў найвялікшы пралік.

Выснова: любая падрыхтоўка да вайны ў XXI стагоддзі павінна пачынацца не з танкаў ці самалётаў, а з пытанняў БПЛА.

Другая памылка: расіяне не ўмеюць рабіць тое, што па-англійску называецца BDA (Bomb Damage Assessment), — ацэнка баявых пашкоджанняў, ацэнка эфектыўнасці ўжывання бомбаў ці ракет. Трэба разумець, што BDA — частка шырэйшай дысцыпліны баявых ацэнак, але нават у такой базавай тэме, як ацэнка дакладнасці пападання ракет, у расіян усё максімальна слаба. Узброеныя сілы РФ не валодаюць BDA. Няма ні дысцыплін, ні практык, ні рэсурсаў на гэта.

Выснова: поўнае няведанне рэальных сіл Украіны, што знішчаецца, а што не. Усё гэта прыводзіць да хлуслівай інфармацыі, на аснове якой пасля Узброеныя сілы Расіі будуюць свае ваенныя аперацыі, якія ў сваю чаргу заканчваюцца правалам.

Трэцяя памылка: ідыёцкі падыход расіян да палявання на ўкраінскія зенітна-ракетныя комплексы (ЗРК). 

Досвед паказвае, што знішчэнне супрацьпаветранай абароны (СПА) — першасная і найважнейшая мэта ў сучаснай вайне, і на гэта павінны быць кінутыя ўсе намаганні. Выяўленне СПА — задача складаная, комплексная і шматузроўневая. Як выявілася, расіяне ўвогуле не вучыліся такім метадам і проста не ведаюць, як выяўляць сістэмы ЗРК і душыць іх.

Выснова: 90% страт Паветрана-касмічных сіл (ПКС) РФ складаюць страты ад удараў ЗРК і пераносных ЗРК. Гэта прывяло да паралічу і бескарыснасці вялікага парку баявой авіяцыі Расіі. Сотні сучасных самалётаў ПКС РФ маглі б адыграць істотную, а магчыма, што і пераломную ролю ў гэтай вайне, калі б расіяне ўмелі выяўляць і знішчаць СПА ворага.

Чацвёртая памылка: расіяне не ўмеюць весці агульнавайсковы бой і не разумеюць, што такое паслядоўнасць баявых задач. ПКС РФ жывуць сваім жыццём, не забяспечваюць падтрымку сухапутным часцям, не знішчаюць ключавых цэляў, выконваюць разрозненыя і нескаардынаваныя заданні і працуюць павольна, не ўмеючы хутка рэагаваць на сітуацыю на полі бою.

Выснова: Украіна праводзіць паспяховыя наземныя і марскія аперацыі, а ў расіян ёсць добрыя баявыя самалёты, але няўменне і няведанне, як працаваць скаардынавана ў рамках агульнавайсковага бою, нівелюе ўсе тэхналагічныя і колькасныя перавагі ПКС РФ.

Пятая і самая галоўная памылка: Расія жыве ў культуры хлусні, якая культывуецца і квітнее. Ніхто не хоча працаваць, выконваць свой абавязак ці прытрымлівацца пратаколаў, усё робіцца цапу-лапу і толькі для справаздачнасці, каб вышэйстаячыя кіраўнікі былі задаволеныя. Пануе агульная культура імітацыі, а не рэальнай працы. Гэта прыводзіць да татальнай неэфектыўнасці ўсяго — ад кіравання да банальнай кепскай працы прыбораў.

Выснова: гэта галоўны правал. Культура хлусні робіць неэфектыўнай расійскую дзяржаву і грамадства наогул, але ПКС РФ, як структура складаная і вельмі патрабавальная, найбольш ад гэтага пакутуе.

Галоўная выснова: магчыма, гэтая вайна ўвогуле не пачалася б, калі б расійскі ўрад разумеў, што ўкраінцы — асобны народ, яны не будуць сустракаць расійскую армію як вызваліцеляў, якія прыйшлі выбавіць іх ад заходняга ўплыву. Татальная безгрунтоўнасць ПКС РФ і іх няздольнасць паўплываць на гэтую вайну прывялі сітуацыю да таго стану, у якім УС РФ знаходзяцца сёння, а менавіта да зацяжной мясарубкі на знясіленне.

Каментары7

  • калі б
    08.03.2023
    калі б расійскі ўрад разумеў
    Калі б у бабкі ды было нешта... і г.д. Расійскі ўрад - ёсць дэспатычная і агрэсіўная ўсходняя арда ў 21-м стагоддзі, апантаная фантомнымі імперскімі амбіцыямі. Псіхалагічная катэгорыя розуму у членаў расійскага ўрада знаходзіцца ў зародкавай стадыі. Не выключана, што інфекцыя імперскасці гэты зародак задушыць.

  • Адаптация
    08.03.2023
    "Выснова: гэта галоўны правал. Культура хлусні робіць неэфектыўнай
    расійскую дзяржаву і
    грамадства наогул, але ПКС РФ, як структура
    складаная і вельмі патрабавальная,
    найбольш ад гэтага пакутуе".
    -------------------------------------------------
     Меняем ВКС РФ на госаппарат управления РБ и силовые структуры Беларуси,
    меняем российское государство на белорусское и всё становится справедливо, и на свои
    места, для теперешнего состояния Беларуси, текущих дел и положения в ней.
  • Ламбертино Лоретти
    08.03.2023
    как бы там ни было а цели своей они достигли. 

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну31

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Усе навіны →
Усе навіны

Замок змянілі, а рэчы вынеслі ў пад'езд. Беларуска вярнулася з адпачынку ў арандаванае жыллё ў Польшчы, але яе чакаў сюрпрыз5

Гамяльчанка ператварыла кватэру ў сметнік для адкідаў. Смецце прыбрала, але жыллё ўсё адно страціла1

Той «Максім з Латвіі», які ўцёк у Беларусь, — ідэйны змагар з аліментамі20

З Італіі дэпартавалі беларуса, які адседзеў у турме за забойства

«Не хачу шчыльнымі радамі». Альгерд Бахарэвіч знайшоў новую ноту для вечнага плачу аб старонцы25

Джэйк Пол перамог Майка Тайсана ў васьмі раўндах1

Прэс-сакратаркай Трампа стала 27-гадовая дзяўчына2

Расіяне захапілі Максімаўку і прасунуліся амаль у 10 населеных пунктах ва Украіне

Пірог з хурмой — рэцэпт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну31

Алексіевіч нарэшце выказалася пра Ізраіль і Палесціну

Галоўнае
Усе навіны →