Эканоміка55

Як беларус вучыць людзей кіраваць яхтамі і ладзіць туры ў Нарвегію. Вы здзівіцеся, колькі каштуюць такія круізы

У 2008 годзе мінчук Цімафей падчас адпачынку на Ладажскім возеры першы раз у сваім жыцці пракаціўся на яхце. Гэта так захапіла мужчыну, што пазней ён скончыў курсы па кіраванні яхтай, набыў судна і стварыў клуб «Дарога да мора». З таго часу Цімафей разам з аднадумцамі ў прамым сэнсе слова пракладае беларусам дарогу да мора. 

Фота тут і далей: асабісты архіў героя 

Мы знайшлі прапанову Цімафея на мапе сэрвісу «BY Mapka», на якую нанесена больш за 1700 пунктаў па ўсім свеце з паслугамі ад беларусаў. Асабліва актуальна для тых, хто сёння ў эміграцыі, але хоча падтрымліваць сваіх. Калі яшчэ ніколі не карысталіся сэрвісам, то раім зазірнуць на гэты сайт.

На борце беларусаў лунае бчб-сцяг

Мора мужчына называе той стыхіяй, якая дазваляе людзям адчуць амаль неабмежаваную свабоду, якой так не хапае беларусам. 

«Мне падабаецца бачыць шчаслівыя твары людзей, як яны пачынаюць распраўляць плечы, калі ўпершыню выходзяць у мора, дзе адчуваюць, што можа быць інакш», — кажа Цімафей. 

Калі яны пачыналі, то ў Беларусі арандавалі яхты на Мінскім моры. 

Сам Цімафей шмат падарожнічаў, займаўся альпінізмам. Яхтынг жа стаў тым захапленнем, якое з часам ператварылася ў бізнэс. 

Сваю першую яхту Цімафей разам з аднадумцамі набыў у 2017 годзе, тады і з’явіўся клуб «Дарога да мора». На ёй яны пачыналі падарожнічаць па розных маршрутах у водах Прыбалтыкі і Скандынавіі. 

«Накручвалі маршруты, якія ў той час беларусам увогуле не сніліся», — ганарыцца яхтсмен.

Судна іх ходзіць пад шведскім сцягам, бо, па словах Цімафея, нават пры ўсім жаданні паставіць яхту пад беларускі сцяг вельмі складана і дорага. Для гэтага трэба прайсці не толькі шэраг бюракратычных працэдур, заплаціць мыта і іншыя зборы, але і фізічна даставіць судна на мытню ў Беларусь. 

Разам са сцягам Швецыі на борце лунае бчб-сцяг, сцяг клуба, а таксама сцяг краіны, у акваторыі якой знаходзіцца судна. 

«Вывешванне гасцявога сцяга — гэта міжнародная практыка. Такім чынам ты падкрэсліваеш, што разумееш, у якой краіне знаходзішся. Ён сведчыць, што ты не заблукаў, што ты не нейкі там кантрабандыст, а чалавек, які прымае заканадаўства краіны знаходжання і гатовы яго выконваць.

Часам спіс сцягоў дапаўняюць сцягі іншых краін, калі разам з беларусамі ў круіз адпраўляюцца грамадзяне іншых дзяржаў. Праз тое, што за адзін круіз судна можа прайсці праз акваторыю некалькіх краін, у нас ужо сабралася даволі вялікая калекцыя сцягоў», — тлумачыць яхтсмен.

Выкарыстанне сцяга рэгіёна значна спрашчае жыццё. У такім выпадку значна менш пытанняў у кожным порце, калі трэба паказаць дакументы. 

Днямі каманда набыла другое судна

Днямі мужчына ездзіў на поўнач Нарвегіі, каб набыць другое судна для клуба. Гэтая яхта будзе хадзіць пад двума сцягамі: нарвежскім і беларускім нацыянальным бел-чырвона-белым. 

Падчас падарожжаў Цімафей не толькі атрымліваў асалоду ад працэсу, але і досвед, якім цяпер дзеліцца з іншымі аматарамі яхтынгу. 

Раней, каб накіравацца ў марскі круіз, Цімафею разам з іншымі членамі каманды спачатку трэба было дабрацца да Балтыйскага мора. Цяпер беларускі яхтсмен і частка яго каманды жывуць у прыморскім Гданьску. Там жа вясной 2022 года з дапамогай Таварыства беларусаў Памор’я асталяваліся юрыдычна. 

У Нарвегіі ёсць філія клуба «Дарога да мора». «Нарвегія — вельмі прыгожая краіна, якая забірае кавалак сэрца і потым ужо не адпускае», — заўважае Цімафей. 

Яхтынг — бізнэс з магчымасцю высокага прыбытку

Мужчына прызнаецца, што арганізацыя навучання і тураў — гэта цікавы бізнэс з магчымасцю высокага прыбытку, але ён, як і іншыя галіны турызму, моцна залежыць ад сітуацыі ў свеце. Але тым не менш справа прыбытковая. Колькі каштуюць судны і колькі такі занятак прыносіць Цімафею і іншым інвестарам, мужчына не агучвае, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.

Каманда клуба «Дарога да мора» праводзіць навучальныя курсы для ўсіх ахвотных. 

«Кошт курса моцна залежыць ад таго, якая лодка будзе на трэніроўках, а тэорыю ўвогуле чытаем бясплатна. Адзінае, што ў нас ёсць папярэдняя рэгістрацыя, бо ахвотных сапраўды шмат. Праз гэта плануем у тым ліку наладжваць анлайн-трансляцыі, каб людзі маглі дыстанцыйна далучацца да тэарэтычный часткі навучання», — кажа бізнэсовец. 

Па заканчэнні курса выпускнік можа атрымаць патэнт на кіраванне яхтай

Базавы практычны курс у Гданьску каштуе ў межах 200 еўра з чалавека за месяц навучання. Па заканчэнні выпускнік праходзіць атэстацыю, калі вынік станоўчы, то ён атрымае нацыянальны польскі патэнт.

«Апроч пачаткоўцаў, да нас звяртаецца даволі шмат дасведчаных яхтсменаў, з якімі можна будзе набіраць гоначную групу. У планах на бягучы год — падрыхтаваць 2—3 гоначныя экіпажы, каб спаборнічаць з палякамі». 

Цімафей кажа, што, насуперак стэрэатыпам, яхтынг дасяжны не толькі мільянерам.

«Выдаткі на такія круізы супастаўляльныя з коштам звычайнага адпачынку ў Турцыі. Адна— ці двухтыднёвы круіз абыходзіцца ў 700—1500 еўра на чалавека», — запэўнівае бізнэсмен.

Летам на Балтыцы, а зімой на другім канцы свету

Звычайна круізны сезон у Нарвегіі цягнецца з мая да сярэдзіны верасня. Узімку каманда ходзіць на Канарскіх альбо трапічных выспах Індыйскага акіяна. Пасля завяршэння сезона займаюцца тэхнічнымі пытаннямі, падрыхтоўкай судна да зімоўкі і наступнага сезона.

Яхтсмен адзначае, што ў яхтынгу заўжды ёсць доля непрадказальнасці. 

«Перад тым, як накіравацца ў тур, прапрацоўваецца маршрут, вывучаецца надвор’е, кірункі ветру, але надвор’е можа змяніцца, а разам з ім і канчатковы маршрут. Праз гэта ты ніколі дакладна не ведаеш, якім ён будзе».

Цімафей адзначае, што праз тое, што яны ўжо не першы год падарожнічаюць прыблізна па адным і тым жа маршруце, то ў яго ёсць шмат сяброў, якія рады бачыць беларусаў. 

Асноўная частка кліентаў — беларусы

Шмат людзей, якія спачатку прыходзілі на практычныя заняткі, падчас круізаў атрымлівала марскую практыку са штормамі і іншымі выпрабаваннямі.

Нягледзячы на тое, што клуб базуецца ў Польшчы і мае філію ў Нарвегіі, асноўная частка кліентаў — беларусы. Прычым у клуб звяртаюцца як беларусы замежжа, так і тыя, хто жыве ў Беларусі. 

«Летась мы арганізоўвалі экспедыцыі на Канарскія выспы, краіны Усходняй Азіі.

Натуральна, што не ўсе экспедыцыі мы праводзім на ўласных суднах. Напрыклад, калі мы хочам пару тыдняў правесці ў Індыйскім акіяне, то гэта не значыць, што мы з Польшчы ці Нарвегіі накіроўваемся туды на сваім судне. Гэта сусветная практыка. Гэта развіты бізнэс, які мае лодкі ў розных краінах і здае іх у арэнду. Мы проста прылятаем у патрэбную краіну, яны правяраюць нашыя дакументы і правы на кіраванне, а мы правяраем судна, яго стан, камплектнасць і ўжо на ім ідзём па запланаваным маршруце».

Што тычыцца цэн на арэнду судна, то, па словах яхтсмена, сумы бываюць вельмі розныя ў залежнасці ад мадэлі, сезона і краіны знаходжання.

Цана арэнды судна на суткі можа дасягаць некалькіх тысяч еўра

У Польшчы цэны на арэнду пачынаюцца ад 100—150 еўра за суткі. За столькі можна ў несезон арандаваць лодку на Мазурскіх азёрах.

«Нейкай столі на арэнду няма, бо ў залежнасці ад судна гэта можа быць ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч за суткі. Звычайна арэнда — гэта некалькі тысяч еўра, якія раскідваюцца на ўдзельнікаў паходу». 

Цімафей адзначае, што калі разглядаць падарожжа ў Нарвегію, то менавіта падарожжа на яхце будзе адным з самых танных варыянтаў, бо на судне ёсць усё патрэбнае, пачынаючы ад рыбалоўнага да барменскага абсталявання.

Гэты яхт-клуб, як і безліч іншых беларускіх паслуг па ўсім свеце, можна адшукаць на мапе сэрвісу «BY Mapka». Цяпер на карту нанесена больш за 1700 пунктаў, сярод якіх можна знайсці паслугі ад нашых суайчыннікаў як у Польшчы ці Літве, так і ў Партугаліі, Іспаніі ці нават Аўстраліі. Створаны гэты сэрвіс для таго, каб нават у замежжы беларусы маглі падтрымліваць сваіх.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
Чытайце таксама: Вы здзівіцеся, на чым беларусы зарабляюць у Варшаве, Гданьску, Стакгольме і іншых гарадах за мяжой

Беларус адкрыў бар крафтавага піва на Мадэйры і расказвае, колькі прыносіць гэтая радасць 

Каментары5

  • ром
    15.03.2023
    Половина этой карты фигня никому не нужная.. незнаю что они там зараатывают?… уверен половина уже не работает чтт на карте отмечены
  • дарагі
    17.03.2023
    справа ў тым, што мы
    усё яшчэ на
    ша
    г
    впере
    д
  • я спать
    18.03.2023
     ̶д̶а̶р̶а̶г̶и̶,

    я все еще вроде как дружу с головой

    дан ны камент я тут не размещала

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца6

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі і Аўстрыі за крадзяжы з крамаў затрымалі беларусаў

У выніку ўдару па Сумах дзесяць загінулых, паўсотні параненых1

Будучым канцлерам Германіі можа стаць мультымільянер. Што гэта будзе значыць для Еўропы?1

Зяленскі пракаментаваў дазвол ЗША атакаваць тэрыторыю РФ7

Коўшык: Гэта і рукамі Рамашэўскай здарылася так, што «Белсат» цалкам залежны ад Польскага тэлебачання11

Францыя і Брытанія таксама дазволілі Украіне атакаваць тэрыторыю РФ дальнабойнымі ракетамі SCALP / Storm Shadow12

Байдэн дазволіў Украіне наносіць удары па Расіі амерыканскімі ракетамі далёкага радыусу дзеяння24

Затрымалі кіраўніцтва «Дана Астра»8

«Сабаку не гладзіць!» Рэзідэнцыю Трампа пачалі ахоўваць сабакі-робаты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца6

Ганна Канапацкая патлумачыла, чаму не выдаляе здымкі з БЧБ-сімволікай з сацсетак. Вы будзеце смяяцца

Галоўнае
Усе навіны →