Беларусы будуць абшываць акупантаў / Памерла вядомая блогерка / Генерала знайшлі ў турме. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 23 сакавіка
Усе галоўныя і цікавыя навіны чацвярга — у нашым выпуску!
Беларускія прадпрыемствы ідуць у Чачню: будуць шыць форму для расійскіх жаўнераў, якія ваююць ва Украіне. А ў Грозным адкрыюць краму беларускіх тавараў.
Памерла Надзея Мялешка: блогерка і жонка хакеіста зборнай Беларусі.
Прысуды журналістам АНТ і беларускай «Камсамольскай праўды»: Генадзь Мажэйка і Дзмітрый Семчанка адправяцца ў калонію. Галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» — падазраваны па крымінальнай справе.
Гараць машыны: у Мінску падпалілі «Запарожац», у Гомелі — «Лексус».
Як хлусіць расійскае Міністэрства абароны: наглядны прыклад. Польскія перавозчыкі пратэстуюць супраць беларускіх канкурэнтаў.
«Калыханка» ад Лявона Вольскага.
Або ў лукашэнкаўскі прафсаюз, або на вуліцу: новая рэальнасць беларускіх прадпрыемстваў.
Генерал знайшоўся ў турме: 7 гадоў калоніі і пазбаўленне звання. За што?
Глядзіце таксама:
Каментары