УЕФА разгледзіць пытанне выключэння беларускага футбола з міжнародных спаборніцтваў
УЕФА хоча абмеркаваць выключэнне зборнай Беларусі і беларускіх клубаў са ўсіх спаборніцтваў, паведамляе нямецкае выданне Sportschau.
«УЕФА ўжо даўно мае намер абмеркаваць становішча Беларусі на маючым адбыцца пасяджэнні нашага Выканаўчага камітэта», — гаворыцца ў лісце кіраўніка арганізацыі Аляксандра Чэферына, адрасаваным больш як 100 членам Еўрапейскага парламента.
Гэты ліст — адказ на заклік парламентарыяў да УЕФА выключыць з УЕФА, акрамя камандаў з Расіі, каманды з Беларусі праз вайну супраць Украіны.
«Як усе гэтыя факты можна суаднесці з каштоўнасцямі УЕФА і матчамі УЕФА, што павінны быць сімвалам міру і супрацоўніцтва, якія ўвасоблены ў футбольнай сямʼі? — пісалі дэпутаты. — Сам факт удзелу зборнай Беларусі ў чэмпіянаце УЕФА пазней будзе выкарыстаны Лукашэнкам і яго прапагандысцкай камандай, каб даказаць, што яго добра прымаюць у міжнароднай супольнасці».
Паводле інфармацыі Sportschau, на пасяджэнні, якое адбудзецца 4 красавіка ў Лісабоне, будзе абмяркоўвацца канкрэтнае пытанне аб дыскваліфікацыі каманд з Беларусі.
Чытайце таксама:
Глеб, Кутузаў, Румас? Хто выратуе белфутбол — разважаюць адмыслоўцы
Каментары