Беларусь возьме ўдзел у чэмпіянаце свету па відзе спорту, пра які мала хто чуў
Міністэрства спорту і турызму паведаміла, што Беларусь днямі прыме ўдзел у чэмпіянаце свету па каманднай гульні пад назвай ролбол.
Чэмпіянат свету па ролболе пройдзе з 21 па 26 красавіка ў індыйскім горадзе Пуне.
Ролбол, як паведамляецца — гэта камандная гульня, якая ўяўляе сабой унікальнае спалучэнне ролікавых канькоў, баскетбола, гандбола і кідальнага мяча.
У сусветным першынстве ў Індыі прымуць удзел 27 краін: акрамя гаспадароў турніру і беларускай каманды, за званне чэмпіёнаў будуць змагацца прадстаўнікі Аргенціны, Бразіліі, Англіі, Францыі, Егіпта, Ганы, Кеніі і іншых дзяржаў.
Каментары