«Больш, чым войска Чэхіі або Венгрыі». УСУ распавялі, колькі расіян ваюе пад Бахмутам
Прэс-сакратар Усходняй групоўкі УС Украіны Сяргей Чараваты паведаміў, што на Бахмуцкім напрамку супраць Узброеных сіл Украіны ваюе 25,6 тысячы расійскіх вайскоўцаў.
«На Бахмуцкім напрамку супраць нас ваюе 25,6 тыс. чалавек асабовага складу, 65 танкаў, 450 БТР, 154 гарматы, 56 рэактыўных сістэм залпавага агню. Гэта больш, чым войска Чэхіі або Венгрыі», — адзначыў Чараваты ў каментарыі «РБК-Украіна».
Ён таксама сцвярджае, што РФ штодня губляе каля 100 вайскоўцаў у раёне Бахмута.
Раней прэс-сакратар Усходняй групоўкі войскаў Узброеных сіл Украіны Сяргей Чараваты заявіў, што расіяне пакуль далёкія ад захопу «дарогі жыцця» ў Бахмуце, па якой пастаўляюцца харчаванне, медыкаменты, зброя і іншыя неабходныя рэчы для вайскоўцаў і грамадзянскіх асоб.
Каментары