Эканоміка2727

У беларускіх крамах сталі прадаваць расійскае піва ў незвычайнай упакоўцы

У многіх беларускіх крамах сталі прадаваць піва ў трохлітровых слоіках. Яшчэ некаторы час таму алкаголь у такой тары нідзе нельга было знайсці, але цяпер гэта, падобна, робіцца масавай з'явай, заўважыла выданне Tochka.by.

Напрыклад, у мінскім супермаркеце магілёўскай гандлёвай сеткі «Перекрёсток» на выбар прапануюць тры варыянты піва ў трохлітровых слоіках, вырабленага на заводзе «Панкрат», размешчаным у Ліпецкай вобласці Расіі. Пастаўляе напоі ў Беларусь магілёўскі імпарцёр — ТАА «Гандлёвы дом Варніца».

З чым звязаны такі незвычайны выбар вытворцамі тары для піва, свядома гэта ці вымушана — дакладна не вядома. Каштуе ж яно ў Беларусі нятанна — больш за 30 рублёў за слоік.

Каментары27

  • Пенная гісторыя
    13.05.2023
    За 30 BYN гэтыя слоікі так і застануцца ўпрыгожваць паліцы крамы. Выбар тары, відавочна, ёсць адсылкай да часоў савецкай акупацыі, калі алкашы куплялі піва на разліў у трохлітровыя слоікі. Напрыклад, з трохлітровым слоікам піва быў затрыманы сумна вядомы Чыкаціла, калі вяртаўся дадому.
  • Улад
    13.05.2023
    Байкот! І не толькі трохлітровым слоікам. Звычайным пляшкам РФ-піва таксама.
  • Правдоруб
    13.05.2023
    На вкус, цвет и по качеству - моча ишака!

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →