Нацбанк выпусціў залатую інвестыцыйную манету. Яе намінал 50 рублёў, але будзе прадавацца яна за 1530 рублёў
Галоўная фінансавая ўстанова з 18 мая краіны выпускае ў абарачэнне залатую зліткавую (інвестыцыйную) манету «Славянка» 2023 года выпуску наміналам 50 рублёў.
Яе маса 7,78 г, дыяметр 21,87 мм, проба сплаву 999,9, тыраж 5000 штук, паведамляе Нацбанк.
Манета адчаканеная на Казахстанскім манетным двары.
Кошт манеты трэцяга выпуску пры продажы банкам вызначаны ў 1531,03 рубля, пры продажы юрыдычным асобам і фізічным асобам — 1560,2 рубля, а кошт куплі манеты — 1443,55 рубля.
Каментары