Культура44

У Пінску на помніку архітэктуры «аднавілі» мезанін, але выявілася, што ён негістарычны

Як паведамляе сайт «Медыя-Палессе», дому ў гістарычным цэнтры Пінска вярнулі першапачатковае аблічча. Але гэтае сцвярджэнне далёкае ад рэчаіснасці.

Цяперашні выгляд дома з мезанінам па Камсамольскай вуліцы, 41. Фота: сацсеткі

Будынак па вуліцы Камсамольскай, 41, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, размешчаны на скрыжаванні з вуліцай Завальнай, гістарычна складаўся з дзвюх аднапавярховых пабудоў. Яго паўднёвая частка была пабудавана ў 1904 годзе пінскім мешчанінам Еселем Тэвялевічам Чорным і выходзіла на Лыскаўскую вуліцу (цяпер Камсамольская). У 1910 годзе да яго з поўначы Давыдам і Матэлем Німцовічамі была прыбудавана новая камяніца з мезанінам, якая заняла ўчастак на рагу вуліц Лыскаўскай і Завальнай. Выгляд будынка, які выходзіў на Завальную вуліцу, захаваўся на фотаздымку, які быў зроблены, відаць, з драўлянай пажарнай каланчы, якая была пастаўлена на даху дома на суседняй вуліцы (цяпер дом па Першамайскай, 26). 

Краявід вуліцы Завальнай з пажарнай каланчы. Фота 1930-х гг.

Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР нерухомая маёмасць тады яшчэ па адрасе вуліца Завальная/Камсамольская, 44/37, была муніцыпалізавана. У часе Вялікай Айчыннай вайны будынак пацярпеў нязначна, толькі ў 1952 годзе быў праведзены невялікі рамонт.

Свой гістарычны выгляд камяніца змяніла толькі ў 1970 годзе, калі адбыўся капітальны рамонт, у выніку якога замест мансарды быў пабудаваны паўнавартасны другі паверх.

Дэмантаж савецкай надбудовы ў 2020 годзе. Фота: «Медыя-Палессе»

У 2015 годзе будынак быў прызнаны аварыйным і амаль пяць гадоў пуставаў. Так як будынак — гэта гісторыка-культурная каштоўнасць у складзе гістарычнага цэнтра Пінска, то зносіць яго было нельга. Уласніку помніка ААТ «Пінскае РБУ» трэба было рэканструяваць яго з захаваннем гістарычнай часткі. Работы, распачатыя ў 2020-м, расцягнуліся на некалькі гадоў і пакуль яшчэ не скончаны.

Дом з недабудаваным мезанінам у 2022 годзе. Фота: «Медыя-Палессе»

Замест знесенай савецкай надбудовы паўстаў мезанін, які быў успрыняты гараджанамі як аднаўленне гістарычнага выгляду. Але ён напраўду не адпавядае выгляду гістарычнага мезаніна. 

Па-першае, на старым фота будынак, відавочна, не атынкаваны. Па-другое, выразна бачна (хоць здымалі даволі далёка, каб вывучыць больш дэталёва), што фасадная сцяна мезаніна была завершана высокім атыкам каромыслападобнага абрысу, за якім хаваўся злом дахавай вальмы. Фасадную сцяну фланкіравалі лапаткі, завершаныя слупкамі-пінаклямі. Верагодна, атыкавая сценка мела акенца для асвятлення гарышча і нейкі цагляны дэкор, характэрны для яўрэйскіх камяніц пачатку XX стагоддзя.

Усё гэта мусіла быць падрабязна даследавана па архіўных і іканаграфічных крыніцах пры падрыхтоўцы комплекснага навуковага даследавання перад пачаткам работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці. Але гэтым, відаць, ніхто не займаўся, бо сам будынак у часе рэканструкцыі наноў патынкавалі, а мезанін узвялі ў самых простых і танных формах, падрэзаўшы фасадную сцяну пад двухсхільны дах. 

Дом з мезанінам на фрагменце фотаздымка вуліцы Завальнай 1930-х гг.

Спадзяванні, што нехта некалі будзе «карэктаваць» недарэчныя перабудовы помнікаў архітэктуры, не маюць пад сабой падстаў. Любыя памылкі ў будаўніцтве вельмі цяжка выпраўляць. Як казаў славуты архітэктар Фрэнк Лойд Райт: «Доктар можа пахаваць сваю памылку, архітэктар хіба што абсадзіць сцены плюшчом». Мы можам толькі канстатаваць, што ў Пінску ў выніку рэканструкцыі з’явіўся чарговы псеўдагістарычны навабуд.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Sid
    22.05.2023
    На будоўлях адны жопарукі, заказчык хацеў атрымаць з аб'екта максімальную выгаду пры мінімальных выдатках. 
  • Плебс который принимает решение!
    22.05.2023
    Да, такого много по Беларуси! Учитывая сколько на нашей многострадальной земле исторических мест, просто диву даёшься от решения чиновников зачатых за сельским клубом в БССР. Страшно, что они повсюду!!!!! Лидский замок, Несвиж после пожара, Мирский замок.Зачем иметь нефть и газ, когда на туризме можно делать серьёзные деньги при РАЗУМНОМ подходе!!! Троицкое предместье в Минске передаёт вам привет с слезами на глазах!
  • Максим Дизайнер
    23.05.2023
    В Минске каждое лето уже как 20 лет одряд в каждом дворе целый асфальт "обнавляют". Циркулярка звинит не затыкаясь с самого утра, Памяркоуные уже привыкли жить с износиловаными ушами с приходом солнца. А еще плитка. Лежит целая-невредимая, взяли и подняли. Пригнать коптящий МАЗ и засыпать трещинки в асфальте - вообще ни обычное дело. Распил на распиле. Зато все дачушки по Польшам и Лондонам прыстроины. Все пенсионерки по Минску в адидасиках и найках уже ходят. Думают, все дурни вокруг, ничего не понимают, и по голове некому дать.

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

Што свет думае пра вайну ва Украіне цяпер? Карта пазіцый краін1

Камандзір Палка Каліноўскага: Беларускія добраахвотнікі маюць тыя ж сацыяльныя гарантыі, што і ўкраінскія вайскоўцы6

У Грузіі працягваюцца пратэсты, паліцыя прымяніла вадамёты1

Спевака Дзядзю Ваню будуць судзіць за ўдзел у пратэстах4

Навукоўцы знайшлі тлумачэнне «туману ў галаве» пасля кавіду1

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»7

Дэпартамент дзяржбяспекі Літвы кажа, што рост колькасці імігрантаў з Беларусі ўяўляе пагрозу. Але па статыстыцы беларусаў у Літве становіцца менш10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць32

«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць

Галоўнае
Усе навіны →